viasna on patreon

Віцебская газета “маскіруе” агітацыйны аўтапрабег “Мы за бацьку”

2010 2010-11-23T18:37:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autaprabeg-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская газета “Народнае слова” не згадала назву агітацыйнага прабегу  ў  падтрымку А.Лукашэнкі. Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што назва “Мы за бацьку” прыхаваная знарок, бо ўдзел у агітацыйнай кампаніі замежных грамадзянаў забаронены. Але сэнс публікацыі ад гэтага не змяніўся – у ёй распавядаецца, што агітацыйны аўтапрабег “праводзіцца ў падтымку палітыкі дзеючага Прэзідэнта”.

У артыкуле “Аўтапрабег братоў-славянаў”, які можна прачытаць на сайце газеты “Народнае слова”, таксама ніводнага разу не ўжываецца слова “выбары” і не згадваюцца плакаты на машынах, змест якіх адназначна скіраваны на перадвыбарчую агітацыю. Згаданы толькі адзін плякат – “За Беларусь”. А мэту акцыі адзін з удзельнікаў, прадстаўнік “Аўтарадыёклубу” з Санкт-Пецярбургу Марат Чуракоў акрэслівае так: “Гэтая акцыя – знак таго, што расіяне заўжды гатовы падтрымаць беларусаў”.

У ліку арганізатараў аўтапрабегу – расійскае грамадскае аб’яднанне “Браты славяне”. На гэтую акалічнасць ужо звярталі ўвагу “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, падкрэсліваючы, што “выбарчы кодэкс наўпрост забараняе ўдзел у агітацыі замежных грамадзянаў. Так, згодна з ч. 5 арт. 45, “замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не маюць права прымаць удзелу ў агітацыі”.  У ч.10 арт. 48 гаворыцца, што “наўпроставы ці ўскосны ўдзел замежных дзяржаў і арганізацый, міжнародных арганізацый, арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў фінансаванні і іншай матэрыяльнай дапамозе пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў – забараняецца”.

Праваабаронцы лічаць, што спадзяванне “замаскіраваць” агітацыйную сутнасць аўтапрабегу, зводзячы змест артыкула да аповеду пра “гасцяванне” суседзяў – расіянаў у Дубровенскім раёне ды іхнае “памкненне бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю” – гэта спроба дапамагчы вінаватым пазбегнуць пакарання за незаконую перадвыбарчую агітацыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства