viasna on patreon

Слонім: Зрываюць абвесткі Рыгора Кастусёва

2010 2010-11-25T16:46:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Іван Шэга паведаміў, што 1 снежня ў Слоніме ў кінатэатры “Мір” адбудзецца сустрэча са слонімцамі Рыгора Кастусёва. Іван Шэга, які працуе доктарам ў Слонімскай паліклініцы, вырашыў павесіць абвестку. Ён спытаў дазволу ў намесніка галоўнага ўрача Ігара Калінічава. Спадар Калінічаў даў дазвол - Іван Шэга павесіў у паліклініцы абвестку пра сустрэчу з кандыдатам.

Праз некалькі гадзін паведамленне было сарванае .

Падобную абвестку Іван Шэга павесіў і на тэрыторыі ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”, якую таксама хутка сарвалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства