Баранавічы: Упершыню дзяржаўная газета надрукавала інфармацыю пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі
25 лістапада баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала інфармацыю пра сустрэчы выбаршчыкаў з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Яраславам Раманчуком і Андрэем Саннікавым.
На 4-ай старонцы газеты размешчана паведамленне Баранавіцкай тэрытарыяльнай камісіі, што сустрэча выбаршчыкаў з Яраславам Раманчуком адбудзецца 26 лістапада ў зале цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны (мае каля 100 пасадачных месцаў).
У газеце таксама паведамляецца пра сустрэчу выбаршчыкаў з Андрэем Саннікавым 28 лістапада ў Палацы культуры баваўнянага камбіната. Раней гэты Дом культуры, які мае каля 1000 пасадачных месцаў, не быў у спісе дазволеных памяшканняў для арганізацыі масавых сутрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі.
Такая ж інфармацыя размешчана і на сайце Баранавіцкага гарывканкама baranovichy.by.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота: Рэдакцыя газеты “Наш край”.