Брэсцкая вобласць: “Аўганцы” засведчылі сваю адданасць Аляксандру Лукашэнку
У № 94 газеты “Пінскі веснік” ад 26 лістапада надрукаваны “Зварот удзельнікаў Брэсцкай абласной канферэнцыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане” да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі”.
У сваім звароце ветэраны-аўганцы звязваюць усё жыццё ў вобласці і краіне з існаваннем Аляксандра Лукашэнкі. Варта прывесці цытату з гэтага звароту: “Все это – результат совместного упорного и напряженного труда тружеников Брестской области, которые одобряют и поддерживают курс ныне действующего Президента Республики. Мы и дальше хотим жить в процветающей и стабильной стране, гарантом чего являетесь Вы, уважаемый Александр Григорьевич”.
У газеце падкрэслена, што зварот дэлегаты канферэнцыі прынялі аднагалосна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”