viasna on patreon

Барысаў. Райвыканкам любіць, каб яго ўпрошвалі ...

2010 2010-11-26T15:23:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам 25 лістапада прыняў рашэнне аб вызначэнні дадатковых месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў па-за памяшканнямі. Пры гэтым колькасць у якасць так і не перарасла.

З 26 лістапада рашэннем Барысаўскага райвыканкама па даручэнні Мінскага аблвыканкама, якога аб гэтым папрасіла ЦВК РБ, рэагуючы на скаргу даверанай асобы кандыдата Някляева, колькасць месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў па-за памяшканнямі павялічана.

З гэтага часу праводзіць агітацыйныя сходы, мітынгі і пікеты па заяўным прынцыпе па-за памяшканнямі можна на стадыёнах усіх гарадскіх устаноў адукацыі (у Барысаве іх каля трыццаці), на стадыёне ААТ ДАК, на плошчы ў ваенным гарадку Лядзішча, на плошчы каля гарадскога Палаца культуры і на плошчы 900 -годдзя Барысава ў старой частцы горада.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева Міхаіл Васільеў так пракаментаваў рашэнне Барысаўскага райвыканкама: «Учора я атрымаў пісьмовы адказ Барысаўскага райвыканкама на маю просьбу павялічыць колькасць месцаў для агітацыі па-за памяшканнямі, датаваны 23 лістапада. Там гаворыцца, што пяці месцаў дастаткова. 25 Лістапада райвыканкам прымае рашэнне аб дадатковых месцах ... Няўжо на іх трэба так ціснуць па кожнай дробязі?! Дарэчы, з усіх зараз ужо прадастаўленых месцаў прымальнымі можна лічыць толькі тры: каля гарадскога ДК, каля кінатэатра «Кастрычнік» і на плошчы ў старым горадзе ».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства