viasna on patreon

Назіральнікі АБСЕ наведалі Салігорск

2010 2010-11-27T13:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Марцін Бжазоўскі з Польшчы і Бьёрн-Эрык Лундквіст з Швецыі сустрэліся з прадстаўнікамі Салігорскай раённай камісіі па выбарах і мясцовымі незалежнымі назіральнікамі. 

Праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка падчас сустрэчы з сябрамі місіі АБСЕ выклаў сваё бачанне сітуацыі ў рэгіёне. Міжнародным назіральнікам былі перададзены матэрыялы маніторынгу выбарчага працэсу на Салігоршчыне з моманту афіцыйнага старту выбараў. 

- Пра ўсе зафіксаваныя намі парушэнні назіральнікі АБСЕ былі праінфармаваны. Мы абмяняліся кантактамі і дамовіліся трымаць сталую сувязь. Цяпер, пры выяўленні новых парушэнняў, будзем аператыўна паведамляць аб гэтым нашым замежным калегам, - падсумаваў вынікі сустрэчы Л.Мархотка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства