viasna on patreon

Баранавічы: Сустрэцца з Раманчуком прыйшлі сябры БРСМ, “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”

2010 2010-11-27T13:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-ramanch-sustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лістапада ў Баранавічах у зале цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком. На ёй прысутнічала каля 100 чалавек, пры гэтым большую палову складалі сябры БРСМ, “Белай Русі” і “Беларускага саюза афіцэраў”, якія паводзілі сябе вельмі шумна і агрэсіўна.

Пасля працяглага выступлення Яраслава Раманчука пачалася дыскусія ў форме пытанняў і адказаў. Прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый не столькі задавалі пытанні, сколькі казалі пра дрэннае жыццё ў Літве, Польшчы і асабліва ва Ўкраіне і распавядалі пра выдатнае сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі. Нягледзячы на правакацыйныя дзеянні некаторых асобаў, Яраслаў Раманчук аргументавана адказваў на іх “пытанні”.

На сустрэчы прысутнічаў супрацоўнік гарвыканкама Валер Пузікаў і вельмі адчувалася кіруючая рука ідэалагічнага аддзела.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Яраслаў Раманчук размаўляе з выбаршчыкамі горада Баранавічы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства