Бяроза: Грамадская прыёмная А. Лукашэнкі важней за выступы кандыдатаў
У Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” за 24 лістапада на першай старонцы асобна выдзелена аб’ява, якая пачынаецца: “ВНИМАНИЕ”. Далей гаворыцца аб тым, што ў Брэсце праводзіць прыём грамадзян грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі з указаннем адраса і часу прыёму. Пры гэтым раскладу выступаў кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты па радыё і тэлебачанні газета так і не размясціла. На запыт да рэдактара газеты Івана Патапчука, чаму інфармацыя пра выступы кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты не апублікавана, паступіў адказ:
- Я сваёй ініцыятывы праяўляць не магу. Калі б мне з выбарчай камісіі сказалі надрукаваць – надрукаваў бы. Мы 20 лістапада паведамлялі агульны расклад выступаў. Няхай глядзяць і слухаюць усіх.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”