Полацк: Пікеты за Някляева і Саннікава -- па выходных
Адразу два пікеты за дэмакратычных кандыдатаў прайшлі ў найбольш ажыўленым месцы Полацка – каля Дома гандлю. Пра сваіх кадыдатаў распавядалі мінакам прыхільнікі Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.
Актывісты з каманды Санікава знайшлі магчымасць усталяваць на пікеце тэлевізар і бесперабойна круцілі запіс выступу свайго кандыдата па дзяржаўным тэлебачанні. Яны таксама раздавалі ўлеткі з біяграфіяй кандыдата і запрашэнні на сустрэчу з Андрэем Саннікавым у Наваполацку. Мінакі ахвотна разбіралі матэрыялы, шмат хто прыпыняўся на некалькі хвілін паглядзець выступ.
Побач дзве прывабныя дзяўчыны раздавалі візітоўкі Уладзіміра Някляева і расказвалі пра кандыдата.
Ніякіх заўваг з боку праваахоўных органаў, па словах актывістаў, да пікетоўцаў не было. Абедзьве каманды збіраюцца выстаўляць пікеты ля Дома гандлю кожныя выходныя.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”