viasna on patreon

Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў

2010 2010-11-29T16:41:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zarianadbugom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета "Заря над Бугом", заснавальнікам якой з'яўляецца Брэсцкі райвыканкам, якая практычна праігнаравала ранейшыя этапы цяперашняй выбарчай кампаніі, вырашыла адгукнуцца на выступы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на дзяржаўным тэлебачанні і радыё публікацыяй "Смех сквозь слёзы".

Аўтар публікацыі Алег Кунец, характарызуючы некаторых кандыдатаў, перасцерагае выбаршчыкаў "ад такога радыкальнага спосабу аказання матэрыяльнай дапамогі як абранне беспрацоўных прэтэндэнтаў Кіраўніком дзяржавы". У артыкуле таксама крытычна ацэньваюцца некаторыя перадвыбарныя заявы такіх кандыдатаў, як Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, але пры гэтым не згадваецца, што дзеючы прэзідэнт вырашыў наогул праігнараваць выступ перад выбаршчыкамі ў агавораным выбарчай кампаніяй фармаце.

Заканчваецца публікацыя загадкавым намёкам: "Збіраючыся рэфармаваць усё і ўся, мала кажуць кандыдаты аб рэформе арміі і міліцыі. Правільна, пры такіх зменах армія вам вельмі хутка спатрэбіцца ... "

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства