viasna on patreon

На старонках “Гомельскай праўды” – ідэалагічна вывераныя “пачуцці”

2010 2010-12-01T14:05:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlagorsk-gazeta-pra-kand.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Якія пачуцці у вас выклікаюць выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты?” Гэты матэрыял змешчаны на першай старонцы 30 лістапада. Нагадаем, што А. Лукашэнка, які займае пасаду Прэзідэнта, хоць і балатуецца на чарговы тэрмін, але па тэлебачанні ў якасці кандыдата не выступаў. Значыць, гаворка ідзе толькі пра іншых кандыдатаў.

Усе чацвёра, каго падабралі для інтэрвію, аднадушна заявілі, што пачуцці ў іх адмоўныя. Так, дырэктар Рэчыцкага метызнага заводу Адам Вашкоў кажа, што выступленні пакрыўдзілі яго як беларуса, і прыводзіць прыклад: адзін з кандыдатаў вядзе кампанію пад лозунгам стварэння мільёна працоўных месцаў. Першы сакратар абкама БРСМ Андрэй Бялякоў не адчувае ў кандыдатаў “сур’ёзназці падыходу” ў тым, што яны лічаць неабходным аднавіць ільготы для моладзі і падвысіць стыпендыі. Старшыня асацыяцыі прыёмных сямей Гомельскага раёна Рэгіна Карпеза ні ў аднаго з кандыдатаў “не пачула слоў аб выратаванні сям’і”. А галоўны ўрач абласнога кардыялагічнага дыспансера Ганна Лапаціна абураецца, што “пры тых поспехах, якія маюцца ў дзяржаве”, кандыдаты крытыкуюць уладу. Г. Лапаціна, да таго ж, не бачыць у кандыдатаў “чоткіх праграм”.

Дарэчы, праграмы кандыдатаў, згодна Выбарчаму кодэксу, публікуюцца і ў “Гомельскай праўдзе”. Напрыклад, калі ў гэтым самым нумары паглядзець на наступную старонку, то можна азнаёміцца з двума з іх.

Галоўны рэдактар “Гомельскай праўды” Сяргей Бяспалы дапускае на старонкі толькі меркаванні, якія не супярэчаць “вертыкальнай” ідэалогіі. Гэта і зразумела: заснавальнікам газеты з’яўляецца аблвыканкам, кіраўніцтва якога прызначае А. Лукашэнка. Аналагічныя сітуацыя і ва ўсіх іншых абласных і раённых газетах у краіне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства