viasna on patreon

Слонім: На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі незалежных журналістаў не запрасілі

2010 2010-12-01T15:17:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-sustr-daver-luk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У актавай зале Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў 30 лістапада адбылася сустрэча з рэктарам дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольдам Песцісам, даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Журналістаў незалежнага тыднёвіка “Газеты Слонімскай” на сустрэчу не запрасілі. 

У зале шмат было сяброў БРСМ, слонімскі кіраўнік ГА “Белая Русь” Уладзімір Пастэрнак, старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Рагозік і іншыя асобы.

Пра гэта адразу быў паказаны рэпартаж па мяцовым тэлебачанні “Слонім-ТВС”. Паказваючы кадры з самой сустрэчы, дыктар суправаджаў наступным тэкстам: “В актовом зале детской школы искусств состоялась встреча слонимчан с Пестисом Витольдом Казимировичем — доверенным лицом одного из кандидатов на пост президента нашей страны. В присутствии десятков жителей нашего города как раз в обеденный перерыв гость поведал тезисы и подтвердил их фактами в поддержку ныне действующего главы государства. Выступающему были заданы и вопросы».

Калі ж выступаў у Слоніме Павел Севярынец, ідэолаг са Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў забараніў даваць інфармацыю пра гэта па ТВС, а вось сустрэчу з Песцісам — дазволіў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымку: Вітольд Песціс падчас сустрэчы ў Слоніме

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства