Бабруйск: Камеры “забраніравалі” для апазіцыянераў?
https://spring96.org./be/news/38423
2010
2010-12-01T15:31:18+0200
2010-12-01T15:31:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/turma.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Бабруйска распавёў праваабаронцам пра выпадак, які з ім адбыўся пасля парушэння правілаў дарожнага руху.
- Некалькі дзён таму мяне спыніў супрацоўнік ДАІ, бо я парушыў правілы дарожнага руху, - распавядае аўтаўладальнік, які прасіў не называць яго імя. – Па рашэнні суда я мусіў заплаціць штраф ці адбыць у ІЧУ двое сутак адміністратыўнага арышту. Я абраў арышт і звязаўся са сваім участковым, каб ён накіраваў мяне ў ІЧУ на выходныя. Але той паведаміў, што я змагу адбыць пакаранне толькі пасля 23 снежня. На пытанне “чаму?” – участковы адказаў ці то жартам, ці то сур’ёзна: “А таму што да выбараў усе камеры будуць занятыя апазіцыянерамі!”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”