viasna on patreon

Слонім: Выбаршчыкі папрасілі чыноўніка-ідэолага сядзець ціха

2010 2010-12-02T13:34:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sustrechazkastusiovymslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас сустрэчы з Рыгорам Кастусёвым

Падчас сустрэчы з Рыгорам Кастусёвым

1 снежня ў кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча з кандыдадатам на пасаду прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рыгорам Кастусёвым. Спадар Кастусёў у Слонім завітаў якраз пасля сустрэчы ў Баранавічах. Па словах кандыдата, жыхары Баранавічаў проста засыпалі яго пытаннямі, таму спадар Кастусёў у Слонім спазніўся на 15 хвілін.

На сустрэчу прыйшлі больш за 50 чалавек, сярод іх былі людзі з райвыканкама, КДБ, міліцыі і г.д. Пасля невялікай прадмовы, спадар Кастусёў пачаў адказваць на пытанні прысутных.

Першым пытанне вырашыў задаць супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Канстанцін Дзятчык. Але ён адразу накінуўся на сяброў партыі БНФ, згадаў 90-я гады, пачаў крытыкаваць Зянона Пазняка і хваліць Аляксандра Лукашэнку. Аднак прысутныя хутка чыноўніка супакоілі і нават не дазволілі яму задаць канкрэтнае пытанне, а проста папрасілі сесці і сядзець ціха і спакойна.

А пытанняў ад слонімцаў падчас сустрэчы таксама было шмат. Людзей сёння хвалюе, чаму ў Беларусі мала плоцяць дэкрэтныя, як падняць з кален сельскую гаспадарку, чаму на прадпрыемствах ужо па 50-70 гадоў стаіць абсталяванне, якое ніхто не мяняе, чаму ў шмат якіх гарадах Беларусі няма ніводнай беларускай школы і  іншыя.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства