viasna on patreon

Брэст: Чаму вучылі на трэнінгу кіраўніцтва ўчастковых камісій Ленінскага раёна

2010 2010-12-02T18:39:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, які змог  прысутнічаць на трэнінгу, навучальнае мерапрыемства прайшло гладка - на першы погляд.  

Што пачуў і што ўбачыў праваабаронца?

Прыцягнулі да сябе яго ўвагу  скрыні для галасавання. Зроблены яны з ДСП, а сценкі замацаваны шурупамі, якія лёгка аслабіць ці наогул адкруціць. Пячатка пластылінавая і ставіцца толькі зверху. Празрыстыя скрыні будуць выкарыстоўвацца толькі там, дзе няма поўнавартаснага незалежнага назірання.

Падчас дзелавой гульні высвятляліся пытанні: што рабіць, калі назіральнік пачне цікавіцца нейкай інфармацыяй. Вучылі, што могуць быць  такія моманты, калі не трэба адказваць, але ўвогуле інфармацыю даваць - пры гэтым подпісы нідзе не ставіць і ніякіх дакументаў не паказваць.

Аднак, робіць выснову Вялічкін, калі назіральнік набярэ інфармацыі, не падмацаванай фактурай, то даказаць што-небудзь будзе немагчыма.

З яго словаў, цікавай была сітуацыя, калі назіральнік захоча начаваць ля скрыні. Сябра камісіі пагражаўся выклікам міліцыі. Назіральнік кажа: “Выклікай”. Сябра камісіі  адказвае: “Не буду” - і дазваляе назіральніку застацца.

На думку праваабаронцы, такі псіхалагічны ціск вытрымае далёка не кожны назіральнік. Упарты назіральнік застанецца з міліцыянтам. Міліцыянты часта выконваюць загады. Які загад ён атрымае – невядома. Але судовы працэс выйграе міліцыянт.

Высветлілася, што калі назіральнік захоча падчас галасавання на даму паехаць да выбаршчыка (каб даведацца, ці чалавек звяртаўся ў камісію з жаданнем, каб да яго прыехалі галасаваць), то ён не мае права патрабаваць дакументы, якія падцвярджаюць  просьбу выбаршчыка прагаласаваць на даму.

Стаяла пытанне наконт экзіт-пулу. Спыняць, не дапускаць да апытання – такія ўказанні былі як сябрам камісіі, так і іншым асобам, асабліва міліцыі.

Адносна назірання за падлікам галасоў паведамлялася, што назіральнікі могуць знаходзіцца настолькі блізка ад сталоў, каб яны мелі магчымасць рэальна назіраць працэдуру падліку.

Вялічкін мяркуе, што ў такім разе  назіральнік зможа назіраць за маніпуляцыяй падліку. Бюлетэня ж ніхто назіральніку не паказвае.

Цікава таксама і тое, што розныя скрыні фармальна лічацца паасобку - адразу  бюлетэні раскладаюцца па кандыдатах. Пазней пераправерыць, колькі і за каго прагаласавала датэрмінова, у дзень галасавання і на даму, робіцца немагчымым.

Уладзімір Вялічкін упэўнены, што ўсё гэта скіравана на тое, каб не даць назіральнікам, у тым ліку і міжнародным, доказнай базы пра фальсіфікацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства