viasna on patreon

Бяроза: Райвыканкам спазніўся з адказам. Намерана?

2010 2010-12-03T16:58:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераная асоба  кандыдата ў прэзідэнты РБ Рыгора Кастусёва  Анатоль Сахаруша атрымаў адказ з Бярозаўскага райвыканкама на сваю скаргу наконт неўнясення дзвюхтысячнага  Малеча ў спіс месцаў, дазволеных для сустрэч кандыдатаў і масавых перадвыбарчых  агітацыйных акцый. Адказ прыйшоў са спазненнем - у другой палове дня 2 снежня - насуперак абяцанням прадстаўнікоў Брэсцкага аблвыканкама. Яны запэўнівалі, што дадуць адказ 1 снежня вечарам або 2 снежня раніцай, каб Сахаруша яшчэ змог паведаміць малецкім выбаршчыкам пра сустрэчу з кандыдатам.

А.Сахарушу паведамляецца, што рашэнне райвыканкама ад 10.11.2010 года не будзе адменена, але масавыя перадвыбарчыя мерапрыемствы могуць быць праведзены згодна  з заканадаўствам. Заява пра масавыя мерапрыемствы павінна быць пададзена за 15 дзён да масавага мерапрыемства. Прадастаўленне памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты, не ўказаных у рашэнні  райвыканкама, згодна з арт.45 ч.7 Выбарчага кодэкса, можа здзяйсняцца кіраўнікамі арганізацый па просьбе кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб бясплатна. Кандыдаты могуць арэндаваць памяшканне і за кошт сродкаў асабістага выбарчага фонду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства