viasna on patreon

Слонім: Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з рэдакцыяй незалежнай “Газеты Слонімскай”

2010 2010-12-03T17:42:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/abseslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнікі АБСЕ ў рэдакцыі \

Назіральнікі АБСЕ ў рэдакцыі \

3 снежня ў Слоніме пабывалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі Вудворт Джон (ЗША) і Арчыл Анасашвілі (Грузія).

Міжнародныя назіральнікі сустрэліся са старшынёй суда Слонімскага раёна Міхаілам Мядзведзем, з пастаянным назіральнікам за выбарамі Іванам Шэгам, пабывалі ў рэдакцыі незалежнага выдання  “Газета Слонімская”, прысутнічалі на трэнінгу для ўчастковых камісій.

На трэнінгу Вудворт Джон пажадаў прысутным чэсных і свабодных выбараў. А ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай” назіральнікаў цікавіла дзейнасць БАЖу ў рэгіёне, план працы журналістаў падчас выбараў, узаемадзейнасць са Слонімскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Наглядальнікаў таксама цікавілі пытанні наконт праграмаў кандыдатаў - ці друкуе іх газета, ці піша пра кандыдатаў, як журналісты асвятляюць выбары і шэраг іншых пытанняў.

Дарэчы, у гэты дзень старшыня Слонімскай раённай выбарчай камісіі Алена Мачаліна на трэнінгу для ўчастковых камісій, дзе прысутнічаў журналіст “Газеты Слонімскай”, некалькі разоў паўтарыла, што ўсім журналістам падчас выбараў неабходна даваць любую інфармацыю, якую яны пажадаюць, у тым ліку і журналістам “Газеты Слонімскай”. Магчыма, такі дазвол журналісты “Газеты Слонімскай” атрымалі ў сувязі з находжаннем у Слоніме назіральнікаў АБСЕ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства