viasna on patreon

Бялынічы: “Ці можна дапамагчы прагаласаваць за “бацьку”?”

2010 2010-12-04T11:43:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fursavatreningbialynichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое пытанне задаў адзін са старшыняў участковых камісій падчас трэнінгу для кіраўніцтва гэтых выбаркамаў, які 3 снежня праводзілі старшыня Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава і сакратар гэтай камісіі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Бялыніцкага райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Трэнінг праходзіў у памяшканні Савецкага ўчастка для галасавання № 1, які месціцца ў Цэнтры культуры гарадскога пасёлка. На ім прысутнічалі сябра ЦВК Алена Атрашкевіч, міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ. Наведаў навучальнае мерапрыемства і назіральнік пры Бялыніцкай РВК Барыс Вырвіч.

У цэлым усё прайшло арганізавана, сябры Бялыніцкай раённай камісіі далі падрабязныя тлумачэнні наконт таго, як павінны дзейнічаць кіраўнікі ўчастковых выбарчых камісій падчас канкрэтных сітуацый, звязаных з правядзеннем выбараў на ўчастках для галасавання. У ролевых гульнях былі прааналізаваны канкрэтныя сітуацыі падчас датэрміновага галасавання, галасавання на даму, галасавання ў дзень выбараў. Аднак мяне асабіста здзівіла, чаму назіральнікі ў ролевай гульні выступалі ў якасці статыстаў. З месцаў, дзе яны знаходзіліся, практычна немагчыма было бачыць працэс выдачы бюлетэняў, аднак ніхто з іх ніякіх заўваг не зрабіў. Не думаю, што так будуць дзейнічаць у сапраўднай сітуацыі назіральнікі ад партый, - дзеліцца сваімі ўражаннямі Б.Вырвіч.

Назіральнік распавёў, што здзівіў яго ўзровень падрыхтоўкі некаторых кіраўнікоў ўчастковых выбарчых камісій:

- Пра што казаць, калі адзін з такіх кіраўнікоў на працягу сямі хвілін дамагаўся адказу на пытанне: “Ці могуць сябры выбарчай камісіі дапамагчы прагаласаваць старому чалавеку за Бацьку, нашага прэзідэнта? Ці могуць сябры выбарчай камісіі за сталом паказаць старому чалавеку, як трэба прагаласаваць за прэзідэнта, “нашага бацьку”?” Мне здалося, што ён быў вельмі здзіўлены, калі кіраўнік раённай выбарчай камісіі Ірына Фурсава патлумачыла, што так рабіць сябры ўчастковых выбарчых камісій не маюць права. І якія можна зрабіць высновы аб незаангажаванасці такой камісіі, калі адзін з яе кіраўнікоў хвалюецца толькі за “бацьку-прэзідэнта”...

Барыс Вырвіч таксама адзначыў, што падчас трэнінгу кіраўнікам участковых выбарчых камісій не было дадзена тлумачэнне пра тое, ці патрэбна агалошваць вынікі галасавання па кожнай скрыні асобна: вынікі датэрмінова галасавання, вынікі галасавання на даму, вынікі галасавання ў дзень выбараў. Кіраўніцтва Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі проста сказала, што галасы за кандыдатаў у прэзідэнты павінны падлічвацца асобна па кожнай скрыні, а пасля сумавацца.

На фота: 1 - Ірына Фурсава праводзіць навучанне. 2 - Што убачыць назіральнік? 3 - Аўдыторыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Трэнінг для УВК у Бялынічах падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства