viasna on patreon

Магілёўшчына: Патрэбная яўка даведзена

2010 2010-12-04T22:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pracenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валеры Берастаў у сваім інтэрвью на сайце Магілёўскага аблвыканкама ацаніў грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёне як стабільную і прадказальную.

Па дадзеных Магілёўскага інстытута рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследванняў, яўка на выбары будзе складаць не менш за 85%. Акрамя гэтага Валеры Берастаў адзначыў, што асноўная частка насельніцтва падзяляе і падтрымлівае палітыку, якую праводзіць дзеючы прэзідэнт. За яго аддалі свае подпісы каля 20% выбаршчыкаў вобласці. Для поўнага ахопу выбаршчыкаў праводзяцца сустрэчы давераных асобаў кандыдатаў у прэзідэнты з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі вучэбных установаў вобласці, а таксама грамадзянамі па месцу жыхарства. Са словаў старшыні абласной выбарчай камісіі вынікае, што даверанымі асобамі дзеючага кіраўніка дзяржавы ўжо праведзена больш 20 такіх сустрэч.

Усіх астатніх кандыдатаў у прэзідэнты Валеры Берастаў назваў агульна - альтэрнатыўнымі.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ў сваім інтэрвью паказаў, што ні ён, ні сябры абласной выбарчай камісіі не з’яўляюцца незалежнымі, бо ўжо падзяляюць кандыдатаў на “дзеючага прэзідэнта” і “альтэрнатыўных”, прычым першага спрабуюць выставіць для выбаршчыкаў у больш выгодным святле.

“Тое, што адбываюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый, прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі вучэбных установаў вобласці з кандыдатамі ў прэзідэнты – поўная хлусня. Такія сустрэчы праводзяцца толькі даверанымі асобамі кандыдата Аляксандра Лукашэнка. Усіх астатніх кандыдатаў і блізка не пускаюць на такія сустрэчы. У лепшым выпадку ім даюць правесці сустрэчы з жыхарамі раёнаў, на перыферыі горада”, - каментуе Барыс Бухель. - 12 з 13 сябраў абласной выбарчай камісіі працуюць у дзяржаўных установах, таму яны і спрабуюць выставіць кандыдата Лукашэнку ў больш выгодным святле ў параўнанні з астатнімі кандыдатамі”.

Нагадаем, што дагэтуль толькі чацвёра “альтэрнатыўных” кандыдатаў у прэзідэнты - Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук і Аляксей Міхалевіч - правялі сустрэчы з выбаршчыкамі ў Магілёве.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства