viasna on patreon

“Калінкавіцкія навіны”: апытаннем па кандыдатах

2010 2010-12-04T23:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mazyr-kalinkav-naviny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Калінкавіцкія навіны” выканала ўстаноўку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама і надрукавала апытанне сярод жыхароў раёна з агульным “адабрамс” кандыдатуры дзеючага прэзідэнта і крытыкай апанентаў.

Газета “Калінкавіцкія навіны” (заснавальнікі Калінкавіцкі райвыканкам і Савет дэпутатаў) па загаду галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама надрукавала 2 снежня (№136) апытанне жыхароў на тэму прэзідэнцкіх выбараў. Спушчанае зверху пытанне “Ці адчуваеце вы, што ў краіне пачалася выбарчая кампанія?” галоўны рэдактар Іван Гарыст змяніў на больш канкрэтнае: “Соответствуют ли вашим ожиданиям программы и выступления кандидатов в президенты?” На пытанне адказвае падкантрольны электарат – работнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Адказы даволі блізкія па сэнсу тым, што даслала ў раёнкі ўпраўленне ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама.

Так, устаноўка, што альтэрнатыўныя кандыдаты ”ўсе на адзін твар”, выражаецца ў адказе начальніка Калінкавіцкага раёна электразабеспячэння Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі” Юрыя Шылы ў выразе: “это довольно наивные, не представляющие реального положения в стране люди. Как будто не живут здесь”.

“Зато почти в каждой программе есть негатив в адрес нынешней власти”, - заўважае начальнік электразабеспячэння, паводле светабачання якога, кандыдаты ў прэзідэнты павінны хваліць існуючую ўладу.

Тэза абласных ідэолагаў “там няма нічога разумнага і цікавага, ніхто з іх не ведае, як кіраваць краінай” рэалізуецца ў майстраў ЖЭУ-2 г. Калінкавічы Марыны Кобраль і Людмілы Грыцковай у словах: “если коротко охарактеризовать их, то это много обещаний и мало конкретики”. А ў настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ №6 г. Калінкавічы Наталлі Пляшковай: “по сути у многих кандидатов и программ нет. Строят на песке “воздушные замки”. У начальніка ратавальнай варты на гарадскім возеры Сяргея Самсонова: “выступают и говорят вещи, которые раньше, на предыдущих выборах говорили  другие оппозиционные кандидаты. Всё повторяют, не говорят ничего нового”.

Апытаныя не цураюцца пераварочваць словы альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, не называючы іх прозвішч, дэзінфармуючы чытачоў. Юрый Шыла ўпэўнены, што адзін з кандыдатаў, пааабяцаўшы праз два гады падвысіць заробак у 2 разы, не тлумачыць, дзе возьме грошы. Начальнік ратавальнай варты на гарадскім возеры Сяргей Самсонаў упэўнены, што адзін з кандыдатаў хоча скасаваць КДБ, а на выплочванне 25 тысяч даляраў за нараджэнне дзіця, таксама не кажа, дзе будуць узяты грошы.

Толькі ў работнікаў ЖЭУ назіраецца адхіленне ад генеральнай лініі па дыскрэдытацыі альтэрнатыўных кандыдатаў. Аказваецца, калінкавіцкія майстры ЖЭУ добра ведаюць беларускага паэта Някляева, які “зря пошёл в политику”: “Всё-таки в жизни нужно заниматься тем, что у тебя лучше всего получается. В данном случае – писать стихи”. А ў Цярэшчанкі высвятляецца “есть интересные мысли”.

Вядома, самы лепшы для ўсіх апытаных кандыдат - дзеючы прэзідэнт. Тут удзельнікі апытання праяўляюць зайздроснае адзінадушша. Для Юрыя Шылы кандыдаты ў прэзідэнты на фоне Лукашэнкі “меркнут все как один”. Начальнік электразабеспячэння чыгункі раёна лічыць, што дзеючы прэзідэнт “смог противостоять демаршу России в отношении поставок нефти и газа”, дамовіўшыся на пастаўкі нафты з Венесуэлы. Расія для яго - непрадказальная краіна, якая можа ўзняць цэны на нафту да нерэальных межаў і паракрыць трубу з “чорным золатам”.

“И что тогда? Закрывать Мозырский нефтеперерабатывающий и жечь лучину?» - палохае чытачоў начальнік.

Ён верыць, што “при Лукашенко экономическая ситуация и жизнь людей заметно улучшилась. А как повернётся она, если президентом станет кто-то из этих кандидатов – большой вопрос”.

У начальніка ратавальнай варты на гарадскім возеры Сяргея Самсонава “твёрдое” и нават “идеальное убеждение”: “лучше кандидатуры на пост президента Александра Лукашенко, в Беларуси пока нет. Он достоин быть президентом, и нынешним кандидатам до его уровня очень далеко”.

Майстры ЖЭУ-2 г. Калінкавічы Марына Кобраль і Людміла Грыцкова ставяць у заслугу дзеючаму прэзідэнту развіццё сельскай гаспадаркі, і “совершенно не против в очередной раз оказать ему доверие”.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №6 г. Калінкавічы Наталля Пляшкова лічыць, што ў дзеючага прэзідэнта ёсць сфармаваны курс.

«Мы его знаем и хотим, чтобы страна этим курсом двигалась и далее, - гаворыць яна ці то за ўсіх настаўнікаў Калінкавічаў, ці то за ўсіх жыхароў раёна. – А смена власти – это смена курса. И я против этого”. Яна не сумняваецца, што “на выборах победит Лукашенко”. Але заўважае, што статус сем’яў і педагогаў у Беларусі нізкі, і “потому хотелось бы, чтобы Президент в ближайшие пять лет повысил статус семейных отношений в обществе и статус профессии педагога”.

Публікацый ў падтрымку іншых кандыдатаў у прэзідэнты на старонках газеты “Калінкавіцкія навіны” няма.

У гэтым жа нумары “Калінкавіцкіх навін”друкуецца інфармацыя БЕЛТА “На выборах ФПБ поддержит А. Лукашенко” і перадрукоўваецца артыкул з газеты “Кіеўскі веснік” жыхара Чарнігава Івана Рудніка пад назвай “Зайздрошчу беларусам”. У апошнім ёсць такія словы: “Беларусь рыхтуецца да выбараў Прэзідэнта. Я ж, украінец, перажываю, каб не схібілі з вызначанага шляху, не апынуліся ў той багне, у якой Украіна боўтаецца ўжо 20-ты год”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства