viasna on patreon

Бабруйск: Сябраў камісіі цікавіць, за каго збіраюцца галасаваць выбаршчыкі

2010 2010-12-06T17:58:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

Падлік галасоў 25 красавіка 2010 года на выбарчым участку № 34

У кватэру інваліда першай групы, які жыве на вуліцы Савецкай, наведаліся сябры ўчастковай камісіі № 32. Першым пытаннем, якое яны задалі выбаршчыку, было: “за каго вы збіраецеся галасаваць?”

- Я адказала, што калі яны прынясуць нам бюлютэні, мы самі разбярэмся, дзе паставіць “галачку”, - распавядае жонка гаспадара кватэры. - А больш за ўсё нас з мужам здзівіла, што за апошнія два гады гэта ўжо трэція выбары, якія адбываюцца ў краіне, а да нас зайшлі першы раз, - і адразу з такімі пытаннямі! Дагэтуль іх не цікавіла, ці трэба, напрыклад, прынесці мужу скрыню для галасавання, і гэта негледзячы на тое, што выбарчы ўчастак, школа № 3, знаходзіцца зусім побач з нашым домам.

Жанчына таксама адзначыла, што аналагічнае пытанне сябры ўчастковай камісіі задавалі і яе суседзям. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства