viasna on patreon

Слонім: Плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў -- пад забаронай

2010 2010-12-06T18:10:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты перадвыбарчых штабоў дэмакратычных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не могуць размясціць плакаты сваіх кандыдатаў у тых месцах, якія вызначыў Слонімскі райвыканкам.

Вывесіць плакаты не дазволіў на Слонімскім раённым вузле сувязі намеснік начальніка Віктар Целяшэўскі. На Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыцы ідэолаг прадпрыемства Аляксандр Мірунц таксама катэгарычна быў супраць вывешвання плакатаў кандыдатаў ад апазіцыі, а слонімскага актывіста Барыса Кучынскага проста выгнаў з тэрыторыі фабрыкі.

Плакаты Віталя Рымашэўскага ў буйных слонімскіх крамах “Верасок “ і “1000 дробязей” павіселі толькі некалькі гадзін і іх сарвалі.

Не даюць размяшчаць плакаты і на іншых прадпрыемствах і ў арганізацыях Слоніма. А Слонімская раённая выбарчая камісіі, куды звяртаюцца людзі, мер не прымае, не рэагуе згодна з законам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства