viasna on patreon

Бяроза: Гульня ў кошкі-мышкі

2010 2010-12-06T18:57:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам 1 снежня прыняў рашэнне аб пашырэнні колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў перадвыбарчага характару і павелічэнні шэрагу памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты РБ і іх даверанымі асобамі. Адзначым, што гэтае рашэнне было размешчана на афіцыйным сайце Бярозаўскага райвыканкама толькі 3 снежня ў другой палове дня, а 2 снежня (як бачым, ужо калі рашэнне было прынята) давераная асоба Рыгора Кастусёва ў Бярозаўскім раёне Анатоль Сахаруша ў другой палове дня  атрымаў адказ з райвыканкама, што там не збіраюцца змяняць сваё рашэнне аб вызначаных месцах для агітацыйных мерапрыестваў ад 10.11.2010 г. Адмова выканкама (да таго ж хлуслівая) пашырыць магчымасці для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі стала прычынай зрыву сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва з жыхарамі вёскі Малеч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства