viasna on patreon

Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў

2010 2010-12-06T20:51:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Іванава і Драгічыне адбыліся пікеты, падчас якіх раздаваліся агітацыйныя матэрыялы  ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты РБ Андрэя Саннікава. Людзі з задавальненнем бралі ўлёткі, уступалі ў дыскусіі. Па словах удзельніцы пікету, даверанай асобы Саннікава Зінаіды Міхнюк, у Іванава яна не прапанавала старэнькай бабульцы ўлётку, але тая нават трошкі пакрыўдзілася і сказала, што хоча мець улётку таксама, таму што яна будзе галасаваць за гэтага кандыдата.

Не абыйшлося і без псіхалагічнага ціску. Да ўдзельнікаў пікету пад’ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброенная аўтаматамі. Ахоўнікі парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў пікетоўшчыкаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.

У Драгічыне прадпрымальніца з Бярозы паскардзілася, што яны ў сваім горадзе не маюць інфармацыі пра Саннікава і нават прапанавала распаўсюдзіць улёткі ў адным з мікрараёнаў гэтага раённага цэнтра.

“Праваабаронцы за сабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства