viasna on patreon

Мастоўшчына: На выбарчых участках няма інфармацыйных стэндаў

2010 2010-12-06T22:11:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stend.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговае парушэнне выбарчага заканадаўства зафіксавана ў Мастоўскім раёне. На 6 снежня на выбарчых участках гэтага раёну не было інфармацыйных стэндаў з матэрыяламі пра кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. А між тым Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (артыкул 45) адназначна вызначае: “На ўсіх участках для галасавання не пазней за 14 дзён да выбараў афармляюцца стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў”. Па інфармацыі незалежных назіральнікаў, патрэбныя матэрыялы ў Мастоўскую тэрытарыяльную камісію былі завезены толькі 6 снежня (за 13 дзён да выбараў) і да ўчастковых камісій яны пакуль не патрапілі. Сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастка для галасавання №19  ад Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” Лявон Карповіч накіраваў на гэты конт адпаведную скаргу ў Мастоўскую ТВК. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства