viasna on patreon

Да дня галасавання менш за два тыдні - пра выбары сталічныя СМІ практычна не пішуць

2010 2010-12-07T12:49:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маніторынг ўсіх асноўных афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў сталіцы за апошні тыдзень (з 29 лістапада па 6 снежня) паказаў - стаўленне ў іх да галоўнай палітычнай падзеі пяцігоддзя практычна не змянілася.

Падобны маніторынг быў праведзены паўтара месяцы таму - 19 кастрычніка - і высновы былі несуцяшальныя - на некаторых афіцыйных рэсурсах Мінска пра прэзыдэнцкія выбары не гаварылася наогул нічога.

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ АГЕНЦТВА “МИНСК-НОВОСТИ”

На сайце інфармацыйнага агенцтва "МИНСК-НОВОСТИ" на 19 кастрычніка гэтага года пошукавая сістэма рэсурсу на словы «Выбары прэзідэнта РБ» не зрэагавала практычна ніяк. Выскачыла толькі адна спасылка на тэкст пра тое, як у сярэдзіне лета гэтага года (!!!) у Мінскай гарадской ратушы адбылася сустрэча маладых дэпутатаў са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

Спроба знайсці матэрыялы пра прэзідэнцкія выбары ужо 6 снежня на дадзеным рэсурсе наогул не ўвянчалася поспехам.

6 снежня на галоўнай старонцы «МИНСК-НОВОСТИ» можна было знайсці матэрыялы пра тое, як на сталічнай вуліцы Някрасава з'явіцца незвычайны пешаходны пераход, пра тое, што народнаму артысту Беларусі Валерыю Глушакову будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў доме, у якім ён жыў і пра 12 -ты Рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў.

Пра выбары - ні слова. Толькі паведамленне пра тое, што IV Усебеларускі народны сход пачаўся ў Мінску, і што на абмеркаванне выносяцца вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

«Па вашым запыце нічога не знойдзена» - можа, пошукавік у дадзенага агенцтва не зусім дасканалы, а можа, справа не ў пошукавіку?

САЙТ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

Сярод топавых навін на сайце, да прыкладу, ёсць пра баскетбольную каманду «Мінск-2006», якая, калі раней проста лідзіравала ў чэмпіянаце Беларусі, то зараз умацавала там сваё лідэрства, перамогшы каманду з Гродна.

Праўда, ёсць інфармацыя пра IV Усебеларускі народны сход, які пачаў сваю працу ў Мінску.

Навін, прысвечаных прэзідэнцкай кампаніі, на сайце Мінгарвыканкама 6 снежня выяўлена не было. Як іх не было і 19 кастрычніка, калі праводзіўся папярэдні маніторынг.

Па-ранейшаму, справа на сайце знаходзіцца банэр пад назвай "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". (Http://minsk.gov.by/share/2010/09/28/)

Там можна выявіць ужо 6 спасылак (раней было только3).

Першая - на сайт Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Другая спасылка носіць характэрную назву «Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

Трэцяя інфармуе пра склад гарадской і раённых выбарчых камісій.

Чацвёртая адсылае нас да спісу участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пятая інфармуе пра ўчастковыя камісіі па выбарах кіраўніка дзяржавы.

Ну і шостая - «Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе».

«ВЕЧЕРНИЙ МИНСК»

6 снежаня аднымі з галоўных матэрыялаў на інтэрнэт-версіі дадзенага выдання былі матэрыялы пра тое, "ці могуць сны быць прароцкімі", "як пазбавіцца ад страху", "чаму ў праваслаўных храмах няма скульптур", а таксама матэрыял пра тое, як "аўтограф прэзідэнта захоўваецца ў музеі Азербайджана".

За пэўны прамежак часу выскачыў у пошукавіку толькі адзін тэкст, сапраўды які распавядае пра прэзідэнцкую кампанію ў краіне - «Сустрэча з даверанымі асобамі» ад 1 снежня 2010 года. Там распавядаецца, што Аляксандр Лукашэнка патрабуе «ад давераных асоб не адмахвацца ад праблем выбаршчыкаў і не даваць пустых абяцанняў». Таксама кіраўнік дзяржавы ва ўласцівай яму эмацыйнай манеры расказвае пра сваіх канкурэнтах па прэзідэнцкай гонцы: « Надо вырисовать, образно изобразить портрет альтернативных кандидатов. Людям надо объяснить, что никакой разницы в них нет. Все, что они говорят, — это вранье ».

Вось і ўсё, што было сказана пра альтэрнатыўных кандыдатаў у дадзеным выданні за апошні тыдзень. І не толькі на працягу яго.

Затое на гэтым фоне рэзка вылучаецца тэкст пад фундаментальна-манументальным назвай «Строим, учимся, развиваемся» (Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 22, 26 і 29 лістапада г. г.). У гэтым артыкуле з працягам распавядаецца пра тое, якіх поспехаў дасягнуў Мінск за апошнюю пяцігодку, і што ці, дакладней, хто за ўсімі гэтымі цудамі стаіць.

Узгадваецца пры гэтым усё больш-меньш значнае, што адбылося ва ўсіх раёнах Мінска, пачынаючы ад рэканструкцыі былога Дома культуры ААТ «Будтрэст № 1» пад моладзевы тэатр і заканчваючы ўзвядзеннем новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі за апошнія гады. Велізарны матэрыял уяўляе сабой ні што іншае як справаздачу выключна пра дасягненні і перамогі, што закліекае яшчэ больш умацаваць веру простага выбаршчыка ў правільнасці абранага 16 гадоў таму курсу.

СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ

Дадзены рэсурс стаў куды больш гаварыць і паказваць пра прэзыдэнцкія выбары ў краіне. Але робіць гэта ў вельмі своеасаблівай манеры. Напрыклад, пры апытанні ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу (артыкул стаіць на сайце топавай навіной), льецца пазітыў на душы і сэрцы выбаршчыкаў і не адзінага слова крытыкі ў дачыненні да хоць чаго-ці каго-небудзь!

 "Алена Бальшакова, удзельнік IV Усебеларускага народнага сходу: 

Еду с положительными эмоциями, почерпнуть для себя и для молодежной среды то новое и полезное, что может дать государству молодежная политика. А также хочу узнать то, что происходит в республике в других регионах.

Аляксандр Гурэвіч, удзельнік IV Усебеларускага народнага сходу:

Я представитель социальной сферы, здравоохранения. Меня волнуют отношения к медицине. Я надеюсь, что все сделанное в предыдущие пять лет будет продолжено и дальше».

Вядомы ў савецкі час слоган «Планы партыі - планы народа!» Проста нервова «паліць бамбук».

Падобнае апытанне з электаратам карэспандэнты канала праводзяць, але яно ўжо атрымліваецца абсалютна са знакам "мінус". Гаворка ідзе пра перадвыбарныя абяцанні кандыдатаў у прэзідэнты. Падводка да дадзенага матэрыялу выглядае наступным чынам:

«После прошедших в эфире выступлений кандидатов на улицах идут бурные дебаты. Ведь белорусам и впрямь обещали много. И, пожалуй, даже слишком много для жителей «Потемкинской деревни» или «склада, покрывшегося плесенью». Именно так потенциальные Президенты называют нашу с вами страну».

Праўда, у дадзеным выпадку апытаныя ідуць суцэльнымі ананімамі (!).

«Жыхар Мінска:

Хоть бы по делу слово сказал. Только ругал-ругал-ругал. Как за него голосовать? Как он может управлять страной, браться за такие обязанности, а ничего не знать! 

Жыхар Мінска:
Некоторые обещают: «Я дам, я дам!» А где он возьмет непонятно! Чтобы мне дать, он у кого-то должен забрать, наверное. 

Жыхар Мінска:

Пускай скажут программу, пускай скажут, что они хотят! А за что голосовать?

Каментары выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь наведвальнікаў інтэрнэт-форумаў на сайце сталічнага тэлебачання таксама без называння імёнаў і прозвішчаў:

«Максимум, на что способны: управлять мелкой фирмочкой, но никак не страной! Да и духа, харизмы, уверенности в себе и желания в них маловато, что видно невооружённым взглядом!!!»
«Толком ничего ни о себе, ни о программе сказать не смог. Вернее, создалось полное ощущение того, что программы-то и нет, что каким-то чудом человека подняло на гребень волны, и он сам в шоке от этого... О политике совсем ни слова. Да и об экономике на таком уровне мой отец-пенсионер рассуждать может».
«Одного кандидата смотреть вообще не смогла. А другого досмотрела, но так и не поняла, что есть хорошие условия для развития малого и среднего бизнеса, а главное - откуда деньги на банкет
»

Не цураецца Сталічнае тэлебачанне працаваць у беларускіх рэгіёнах. Напрыклад, вельмі характэрна падаецца рэпартаж пра сустрэчу «аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты» - ізноў ананім (!) - са сваімі выбаршчыкамі ў Магілёве.

«Впрочем, встреча, которая накануне прошла в Могилеве, голосов одному из потенциальных Президентов голосов избирателей навряд ли прибавит. Если сначала зал был почти полон, то до конца пламенную кандидатскую речь дослушал от силы каждый пятый.

Жыхарка Магілёва:

Человек был в начале встречи лоялен, потом – груб. Говорил: «Сядьте и не выступайте! Слушайте, что говорю вам я!»

А вось Міхаіл Шанчук яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі быў толькі на адной такой сустрэчы, але, кажа, уражанняў яму хапіла, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Міхаіл Шанчук, жыхар Гродзенскай вобласці:

Мне говорили: «Я тебя там с людьми познакомлю, чуть ли не из НАТО, которые тебе решат все вопросы». Там меня никто ни с кем не знакомил, но откуда у них деньги такие?»

 Атрымліваецца, што пра альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты ці нічога ці толькі дрэнна.

Ёсць на гэтым канале і іншыя матэрыялы пра цяперашнюю прэзідэнцкую кампанію. Адны назвы ўжо не пакідаюць ценю сумневу ў іх змесце:

- «За А.Лукашенко проголосовали бы 72% респондентов, если бы выборы были завтра» (свежыя дадзеныя Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта);

- «Что построено в Беларуси за последние 15 лет?»

- «Программу социально-экономического развития Беларуси на ближайшие пять лет готовили 400 экспертов».

Што называецца, высновы рабіце самі.

ГАЗЕТА «МИНСКИЙ КУРЬЕР»

На момант завяршэння гэтага маніторынгу сайт выдання датаваўся 4 снежня. Сярод галоўных матэрыялаў гэтага нумара (зрэшты, як і папярэдніх) - артыкулы аб універсальным пешаходным пераходзе, першым складзе для праекту «Городская электричка» і г.д. 4снежня стаяў і вельмі невялікі тэкст пра IV Усебеларускі народны сход пад характэрным загалоўкам "Опыт демократии».

Справядлівасці дзеля, на старонках гэтага выдання сталі з'яўляцца праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, чые прозвішчы пачынаюцца не на «Лу». Так, з праграмамі Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Дзмітрыя Уса можна азнаёміцца пры жаданні і зараз на сайце газеты.

На гэтым выбарчая тэматыка ў гэтым выданні сябе практычна вычэрпвае. Уласна кажучы, дадзеная настроенасць «МК» выразна прасочвалася з самага пачатку прэзыдэнцкай гонкі.

Дарэчы, у спісе рубрык «МК» рубрыка пад умоўнай назвай «Выбары-2010» так і не з'явілася, хоць усе без выключэння сацыялагічныя службы абсалютнай большасці краін свету фіксуюць вельмі сур'ёзны рост чытацкай цікавасці да выбарнай тэматыцы падчас сур'ёзных выбарчых кампаній.

СТАЛІЧНАЕ РАДЫЁ 92,4 FM

Пра тое, што ў краіне нешта адбываецца, звязанае з выбарамі, можна было зразумець толькі па адной навіне (на момант завяршэння афармлення маніторынгу 6 снежня ў 22.32), выстаўленай на сайт дадзенай радыёстанцыі. Гэтая навіна заключалася ў тым, што на гарачую тэлефонную лінію Усебеларускага народнага сходу паступіла больш за 180 званкоў, і што «традиционно удерживают пальму первенства обращения по работе жилищно-коммунальных служб; много звонков поступает по приватизации, использованию чеков «Жилье», а также в области экономики: по работе частного бизнеса, налоговой системы, льготам отдельным категориям граждан».

Трэба разумець, грамадзян, тых, хто тэлефанаваў на гарачую тэлефонную лінію сходу, шанцы альтэрнатыўных кандыдатаў на перамогу ў гэтых выбарах не цікавілі зусім.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства