viasna on patreon

Гродна: Міліцыі не даведзена пастанова пра дазволеныя для агітацыі месцы?

2010 2010-12-07T15:17:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pikietramanchukagarodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродне працягваецца актыўная агітацыя за апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Акрамя пастаянных месцаў агітацыі і раздавання інфармацыйных матэрыялаў, штабы некаторых кандыдатаў ладзяць і так званыя “лятучыя” пікеты, выстаўляючы іх у розных частках гораду.

Так прыкладам робяць прадстаўнікі выбарчага штабу Яраслава Раманчука. Падчас аднаго з пікетаў здарыўся канфлікт з прадстаўнікамі міліцыі. Калі сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі  выставілі пікет каля чыгуначнага вакзалу, да іх падышлі міліцыянты і патрабавалі спыніць агітацыю. Пікет пакінулі ў спакоі толькі пасля таго, калі на месца інцыдэнту прыехаў старшыня абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін і паказаў адпаведную пастанову гарадскіх уладаў пра вызначэнне месцаў агітацыі. Атрымліваецца, што гэтая пастанова не была своечасова даведзена да прадстаўнікоў аховы правапарадку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства