viasna on patreon

Барысаў. Актывісты каманды Саннікава адправілі скаргі ў райвыканкам, ТВК і пракуратуру

2010 2010-12-07T17:09:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zajaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Анатоль Аскерка накіраваў скаргі ў Барысаўскі райвыканкам, тэрытарыяльную выбарчую камісію і Барысаўскую раённую пракуратуру з патрабаваннем аднавіць парушаныя правы па правядзенні агітацыйнай кампаніі.

Гэтыя звароты сталі рэакцыяй на тое, што ў Барысаве не ўсюды афармляюцца месцы для размяшчэння нагляднай агітацыі. Анатоль Аскерка ў якасці доказаў невыканання рашэння райвыканкама аб месцах агітацыі пералічвае: універсам «Родная сторона», дзе плакаты спачатку былі размешчаны, а потым знятыя па загаду менскага кіраўніцтва адміністрацыі прадпрыемства, педагагічны каледж, дзе адміністрацыя заявіла, што будзе кансультавацца з ідэалагічным аддзелам райвыканкама і толькі потым размяшчаць агітацыйныя матэрыялы.

Сярод «праштрафіўшыхся» прадпрыемстваў і арганізацый фігуруюць ДВЛГУ «Барысаўскі вопытны лясгас», універсам «Паўночны», гарадскі Палац культуры, СШ № 23, гімназія № 1, ААТ «Поліміз», ААТ «Экран», Барысаўскі завод гуматэхнічных вырабаў, ААТ «Барысаўская швейная фабрыка », Аўтобусны парк № 3. Усе гэтыя ўстановы і прадпрыемствы ўваходзяць у спіс дазволеных месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, замацаваных рашэннем № 1359 ад 11.11.2010г. Барысаўскага райвыканкама.

У сувязі з гэтым Анатоль Аскерка запатрабаваў ад Барысаўскага райвыканкама, Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі прыняць меры па выкананні рашэння райвыканкама і аднавіць парушаныя правы на правядзенне агітацыйнай кампаніі за кандыдата Андрэя Саннікава, а ад Барысаўскай раённай пракуратуры - прыняць меры пракурорскага ўздзеяння з нагоды невыканання рашэння райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства