viasna on patreon

Кіраўнік місіі АБСЕ сустрэўся ў Оршы з назіральнікамі і кіраўнікамі штабоў кандыдатаў

2010 2010-12-07T18:23:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gertarens.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глава миссии наблюдателей ОБСЕ Герт Аренс

Глава миссии наблюдателей ОБСЕ Герт Аренс

7 снежня ў Оршы пабываў Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ Герт Арэнс. Сярод іншага ён правёў сустрэчы з кіраўніцтвам гарвыканкама, тэрытарыяльных выбарчых камісій, штабамі кандыдатаў у Прэзідэнты і назіральнікамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

На сустрэчы з назіральнікамі і прадстаўнікамі штабоў спадар Арэнс цікавіўся ходам выбарчай кампаніі, адпаведнасцю яе этапаў дзеючаму заканадаўству, існуючымі праблемамі.

Асабліва было падкрэслена, што місія назіральнікаў АБСЕ не ставіць перад сабой якіх-небудзь палітычных мэтаў. Яе задача - даць аб'ектыўнае заключэнне пра тое, наколькі прэзідэнцкія выбары былі свабоднымі і справядлівымі.

У прысутных актывістаў выбарчых штабоў склалася ўражанне, што спадар Арэнс досыць глыбока дасведчаны пра сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь і ў дасканаласці валодае інфармацыяй пра ўсе аспекты кампаніі. Асноўны ўпор у ходзе гутаркі быў зроблены на пытанні справядлівага падліку галасоў і адпаведнасці вынікаў датэрміновага галасавання рэальнаму волевыяўленьню грамадзян.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства