Наваельня: Паказчыкі датэрмінова галасавання забяспечваюцца за кошт абеду
https://spring96.org./be/news/39643
2010
2010-12-18T17:58:17+0200
2010-12-18T17:58:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/urna-dlia-datermin.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калі назіральнік з Наваельні (Дзятлаўскі раён) Уладзімір Рудзеў сёння, 18-га снежня, з’явіўся на выбарчы ўчастак у 15.55, выявілася, што ён ужо адчынены і галасаванне ідзе поўным ходам. Уладзімір Рудзеў звярнуў увагу камісіі на тое, што галасаваць можна толькі з 16.00, а праца выбарчай камісіі да гэтага часу незаконная. На гэта яму адказалі, што ў яго няправільны гадзіннік і ўсё абсалютна законна. Назіральніку засталося толькі зафіксаваць факт парушэння заканадаўства і падаць адпаведную пісьмовую заяву ў выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”