viasna on patreon

Бабруйск: На сустрэчы з кандыдатамі шчыравалі правакатары

2010 2010-12-18T18:11:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babrujsk-sustr-stat-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 18 снежня, Бабруйск наведалі два кандыдаты ў прэзідэнты – Мікола Статкевіч і Дзмітры Ус. На сустрэчы, якая праходзіла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, прысутнічала каля 60 чалавек. Таксама сярод гледачоў знаходзіліся галоўны ідэолаг горада Аляксандр Маркачоў, старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Мікалай Плаксіцкі і відэааператары – з тэлеканалаў і КДБ. У залі прысутнічалі кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ.

Для гэтых кандыдатаў бабруйскія ўлады падрыхтавалі самых апантаных правакатараў, якія паводзілі сябе нахабна, а часам па-вар’яцку. Жанчына, якая прадставілася як Вольга Аляксееўна з ветэранскай арганізацыі, прадэманстравала свае здольнасці падчас выступу Дзмітрыя Уса. У той час, як кандыдат тлумачыў, чаму ён пайшоў на выбары, і ўзгадаў падрабязнасці хваробы і смерці жонкі, бабулька пачала крычаць на ўсю залу “нам гэта не цікава!” Гэта абурыла людзей, і яны прысаромілі бабульку. Але яна працягнула пазней, задаючы бязглуздыя пытанні Міколу Статкевічу. Калі сышла гэтая жанчына, яе місію працягнула іншая, якая з крыкамі, нервамі і размахваннем кулакамі зацягвала час, усімі сіламі ўцягваючы ў канфлікт гледачоў. Людзі, падобныя на чыноўнікаў, даводзілі прысутным, што на плошчы іх дзяцей чакаюць наркотыкі і распуста. Галоўны ідэолаг горада заўважна нерваваўся і бубнеў нешта сабе пад нос, але пытання ў голас задаць не здолеў.

Гэты вэрхал працягваўся амаль да самага фіналу сустрэчы, пакуль камера дзяржтэлевізіёншчыка не засняла ўсе дэманстратыўныя сыходы “абураных грамадзян”.  Трэба адзначыць, што кандыдаты паводзілі сябе абсалютна спакойна, і з усмешкай на твары супакойвалі “актораў”.  Пасля выступу кандыдаты знаходзіліся ў зале яшчэ паўгадзіны, бо шмат хто пажадаў паразмаўляць з імі прыватна і сфатаграфавацца на памяць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства