viasna on patreon

Маладэчна: Міліцыянераў абавязалі дакладаць пра назіральнікаў на ўчастках

2010 2010-12-18T19:50:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне, як і ў іншых гарадах Беларусі, міліцыя прымае ў выбарчым працэсе вельмі актыўны ўдзел. Акрамя назірання за парадкам на выбарчым участку, яна выконвае яшчэ шмат важных функцый, напрыклад – назірае за назіральнікамі.

На Ліцэйскім выбарчым участку №25 Маладэчна, які размяшчаецца ў прафесійна-тэхнічным каледжы, назіральніца стала сведкай цікавай размовы міліцыянера са старшынёй камісіі. Ахоўнік правапарадку заступаў на дзяжурства і, падышоўшы да старшыні камісіі, сказаў: “Расказвайце мне пра тое, аб чым у вас будуць пытацца назіральнікі, бо мне трэба пра гэта дакладаць”. Старшыня камісіі разгубіўся і, паказаўшы на назіральніцу, адказаў: “Вось у нас сядзіць назіральніца, але яна ні аб чым не пытаецца”.

Відавочна, міліцыянер адразу прыняў назіральніцу за сябра камісіі, таму збянтэжыўся, калі даведаўся, што яна і ёсць назіральніца, якая чула яго словы.

Таксама назіральнікі паведамляюць, што міліцыя мае кругласутачны неабмежаваны доступ у памяшканні, дзе стаіць скрыня, альбо наогул начуюць у гэтых памяшканнях са скрынямі.

Так, на Усходнім участку №34, які знаходзіцца ў СШ№1, назіральніца бачыла, як міліцыянер падчас перапынку адчыняў сваім ключом дзверы ў памяшканне, дзе размяшчалася скрыня. Пры гэтым падчас назірання на тым самым участку быў выпадак, калі старшыня камісіі Пётр Хроль не дазволіў назіральніцы праверыць цэласнасць апячатанай скрыні. У адказ на заўвагі назіральніцы старшыня камісіі, дырэктар школы, проста хаміў.

На ўчастках Паўночным №29  і Коласаўскім №30, якія размяшчаюцца ў СШ№9, скрыні для датэрміновага галасавання з абодвух участкаў вечарам зносяць у адно памяшканне, дзе побач з імі дзяжурыць міліцыянер.

Напэўна, у чарговы раз варта нагадаць, што дно скрыняў прыкручана шурупамі і не апячатана знізу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства