viasna on patreon

Наваполацк: Назіральнікі выдалены ў мэтах… пажарнай бяспекі

2010 2010-12-19T20:33:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pozharbezopasnost.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 25-га участка ў Наваполацку назіральнікі выдалены з участка “ў мэтах пажарнай бяспекі”. Назіральнік Аляксандар Ляшкоў (“Рух за свабоду”) і Зміцер Якаўлеў (АГП, давераная асоба Яраслава Раманчука) былі выдалены з участка № 25 у Наваполацку, бо памяшканне, дзе праходзіць падлік бюлютэняў, “па правілах пажарнай бяспекі” не можа ўмясціць болей за пяць назіральнікаў. Тлумачэнняў, чаму выдаляюцца менавіта гэтыя назіральнікі, старшыня камісіі не даў.

Пасля тэлефанавання назіральнікам ад АБСЕ назіральнікаў зноўку дапусцілі ў памяшканне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства