Салігорск: Назіральнікаў не падпускаюць да падліку бюлетэняў
Як паведамляюць назіральнікі з салігорскіх выбарчых участкаў, яны не маюць магчымасці назіраць за падлікам галасоў. Амаль на ўсіх участках адведзеная адлегласць ад сталоў, дзе вядзецца падлік, да месцазнаходжання назіральнкіаў складае каля 8-10 метраў.
Найбілжэйшая адлегласць, на якую ўдалося "падкрасціся" назіральніку на ўчастку №26 Казіміру Кавецкаму, была 5 метраў.
Назіральнік ад БХК на ўчастку №13 Бахта Алег паведамляе, што спробы падыйсці бліжэй чым на 8 метраў да месца падліку бюлетэняў заканчваюцца пагрозамі выдалення з участку.
Традыцыйна, як і ў папяэднія выбарчыя кампаніі, кожны сябра камісіі лічыць сваю невялікую частку бюлетэняў і перадае на асобны стол старшыні, дзе той і займаецца канчатковым падлікам і групаваннем бюлетэняў па стосах.
Такім чынам, усе незалежныя назіральнікі адзначаюць, што абсалютна не бачаць бюлетэняў і працэсу іх падліку. Усё, што ім дазволена назіраць, гэта "філейныя часткі" сябраў камісій.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”