viasna on patreon

Мінск: Камісія пачала падлік галосоў толькі ў 21.20

2010 2010-12-19T21:29:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 На выбарчым участку №104 Маскоўскага раёну сталіцы камісія не пачынала падліку галасоў да 21.20, паколькі яе не задавальняла тое, што назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў занадта блізка падышлі да стала, дзе павінен ажыццяўляцца падлік бюлетэняў.

На ўчастку знаходзяцца назіральнікі – як нацыянальная, так і ад АБСЕ, давераныя асобы кандыдатаў Аляксея Міхалевіча і Рыгора Кастусёва, а таксама прадстаўнікі СМІ.

Пасля перамоваў назіральнікаў АБСЕ з кіраўніцтвам камісіі для назіраючых было вызначана кампараміснае месца, і падлік пачаўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства