viasna on patreon

Бабруйск: Стос бюлетэняў за Кастусёва “рассасаўся”

2010 2010-12-19T21:59:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад БХД Андрэй Падаляк, які працаваў на ўчастку № 32, заўважыў дзіўныя метамарфозы з бюлютэнямі, на якіх стаялі “птушачкі” за Рыгора Кастусёва.

- Я прысутнічаў пры падліку галасоў, мяне трымалі на адлегласці некалькіх метраў ад стала, - распавядае Андрэй. – Назіральнікі, гэта настаўніцы, якія працуюць у гэтай школе №3, увесь час стараліся адцягнуць маю ўвагу, задавалі розныя пытанні. Я ўбачыў, што адна з сябраў камісіі перадае другой вялікі стос бюлютэняў, недзе штук 100, і шэпча са здзіўленнем “Кастусёў!”  У гэты час і назіральніца кажа мне “вось бачыце, колькі за Кастусёва…” Але якім жа было маё здзіўленне, калі ў выніковым пратаколе насупраць прозвішча  Рыгора Кастусёва паставілі лічбу ў тры галасы!

Незалежны назіральнік распавёў, што па колькасці гэты “кастусёўскі” стос цягнуў на ўсе 10 працэнтаў ад агульнай колькасці бюлютэняў, якую камісіія прызнала сапраўднымі. За астатніх кандыдатаў таксама ляжалі даволі вялікія стосы, але іх прозвішчы сябры камісіі не “нашапталі”, а ў пратаколе таксама напісалі сціслыя вынікі.

- У сябраў камісіі былі спецыяльныя паперкі, на якіх яны пазначалі колькасць падлічаных бюлютэняў,- працягвае распавядаць Андрэй Падаляк. -  Але старшыня камісіі А.Дубская чытала вынік з іншай паперкі. Гэтую паперку яна дастала і паклала зверху той, спецыяльнай.

Бабруйскія праваабаронцы ўзгадваюць, што на мясцовых выбарах па гэтаму ж участку балатаваўся кандыдат ад БНФ. Тады нават па афіцыйных дадзеных ён набраў 16 працэнтаў. Гэта яшчэ адна нагода не верыць у агучаныя “тры галасы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства