Мінск: Лукашэнка на многіх участках не набірае 50% (дадаецца)
Пачынаючь паступаць звесткі з выбарчых участкаў сталіцы. На многіх з іх Лукашэнка АФІЦЫЙНА, гэта значыць, згодна з выніковымі пратаколамі, не набірае 50% падтрымкі.
Так, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасавання №6 падтрымка Лукашэнкі складае 43% (35% - у дзень выбараў, 65% - датэрміновае галасаванне), на ўчастку №7 падтрымка Лукашэнкі склала крыху, на некалькі галасоў болей за 50%, на ўчастку №27 – крыху меней за 50%. А вось на ўчастку для галасавання №8 Партызанскага раёна ў дзень выбараў Лукашэнку падтрымала толькі 26% выбаршчыкаў, але з улікам датэрміновага галасавання налічана 41% падтрымкі гэтаму кандыдату.
У Ленінскім раёне сталіцы на ўчастку для галасавання №6 падтрымалі Лукашэнку толькі 39% выбаршчыкаў. Пры гэтым падтрымка Саннікава склала 25% выбаршчыкаў. У гэтым жа раёне сталіцы на ўчастку №49 Лукашэнку падтрымалі 39,6% выбаршчыкаў, супольная падтрымка кандыдатаў Някляева, Раманчука і Саннікава -- 46%.
Вынікі галасавання па ўчастку №57 Кастрычніцкага райна: за Лукашэнку 42,26%, за Някляева, Раманчука і Саннікава разам -- 32%, тут зафіксаваны даволі вялікі працэнт прагаласаваўшых супраць усіх.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”