Гомель: пакараны арыштамі трое давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты
https://spring96.org./be/news/39919
2010
2010-12-20T15:01:00+0200
2010-12-20T15:01:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю пакараныя адміністрацыйнымі
арыштамі: на 15 сутак — Юры Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў
прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, на 12 сутак — Валер Сьляпухін, давераная
асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Адміністрацыйныя справы супраць іх паводле артыкула 17.1 разглядалі адпаведна судзьдзі Марына Дамненка й Алена Цалкова. Давераныя асобы кандыдатаў нібыта лаяліся на вуліцы. Пра гэта сьведчылі ў рапартах гомельскія міліцыянты, якія й затрымлівалі актывістаў. Спадара Клімовіча затрымалі яшчэ 18 сьнежня, калі ён з царквы вяртаўся дамоў і зайшоў у краму, спадара Сьляпухіна — 19 сьнежня ў 14:20 блізу плошчы Паўстаньня.
Пакараны арыштам на 12 сутак судом Савецкага раёну і Юрась Захаранка, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Юрась Захаранка таксама "брыдка лаяўся" 19 сьнежня, прычым у 5:30 раніцы, калі пайшоў з дому на вакзал, каб ехаць у Менск.
У Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, што на вуліцы Барысенкі, пацьвердзілі, што трое пакараных арыштамі давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты знаходзяцца тут. Суды над імі на падставе міліцэйскіх пратаколаў былі праведзеныя хутка, без удзелу сваякоў і журналістаў.