У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус
https://spring96.org./be/news/40079
2010
2010-12-23T21:51:38+0200
2010-12-23T21:51:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
Як паведаміў Камароўскі ў каментары Еўрарадыё, ператрус адбываўся ў яго прыватным доме, які адначасова быў і жодзінскім выбарчым штабам. Міліцыянты шукалі забароненыя рэчы - літаратуру, зброю, наркотыкі. Што праўда, нічога такога не знайшлі. Таму забралі толькі сістэмны блок камп'ютара і 25 налепак з заклікамі выйсці на Плошчу 19 снежня.