viasna on patreon

Адкрыты зварот музыкантаў да беларускіх уладаў

2010 2010-12-23T19:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Расійскія і беларускія музыкі заклікаюць адпусціць затрыманых 19 снежня ў Мінску.

З гэтай нагоды быў складзены Адкрыты зварот да беларускіх уладаў, пад якім ужо падпісаліся Сяргей Міхалок і гурт Ляпіс Трубяцкой, Юрый Шаўчук і гурт ДДТ, Аляксандр "Чача" Іваноў лідар гурта "НАИВ", Іван Аляксееў больш вядомы, як NOIZE MC, Гурт "Элизиум", Зміцер "Сід" Спірын і гурт "Тараканы"!

Зварот гучыць наступным чынам:

"19 снежня 2010 году ў Мінску прайшла мірная акцыя пратэсту.

Збірацца разам і чакаць вынікаў выбараў гэта сусветная практыка.

Гэта права грамадзян выказаць свой пратэст і права на свабоду сабранняў.

Мы асуджаем брутальны разгон, ужыванне сілы супраць мірных грамадзян і
кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх наступныя затрыманні.

Пабітыя правакатарамі ад спецслужбаў дзверы не вартыя пабітых галоў!

Дзеянні міліцыі маглі прывесці да забойства мірных грамадзян!

Мы заклікаем ўлады Рэспублікі Беларусь адпусціць затрыманых.

Мы ганарымся людзьмі, якія адстойваюць свае правы, не баяцца адкрыта
выказваць свае погляды і адстойваць свае грамадзянскія правы"
.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства