Рэальныя вынікі выбараў па Мінску: за Лукашэнку ад 32 да 45 працэнтаў
Дадзены артыкул падрыхтаваны Вінцуком Вячоркам на падствае дадзеных назіральнікаў з мінскіх участкаў. Згодна з АФІЦЫЙНЫМІ вынікамі, падтрымка Лукашэнкі ў сталіцы вагаецца ад 32 да 45 працэнтаў.
Людзі выйшлі, бо іхную волю зьняважылі
Вінцук Вячорка
Цяпер, калі ўвязьненыя й зьбітыя да паўсьмерці сотні мірных людзей, калі па краіне гойсаюць мадэрнізаваныя "чорныя вораны", калі мы ня ведаем лёсу паловы кандыдатаў у прэзыдэнты, а нават ці яны жывыя, – трэба найперш салідарнасьць – беларуская й міжнародная.
Але пакуль беларуская дэмакратычная супольнасьць дапамагае чым можа арыштаваным, улады цынічна "замацоўваюць посьпех". Пачалася кампанія замбаваньня электарату, а таксама спробы пераканаць замежжа: "Ён выйграў". Дэталі, "выдаткі вытворчасьці", маўляў, перамелюцца, галоўнае, што Лукашэнка папулярны ў народзе. У панядзелак нямала замежных агенцтваў мэханічна паўтарылі за Ярмошынай і "Белтай" пра "перамогу". Рабіць ім гэта было тым лягчэй, што такі быў настрой уладаў многіх эўрапейскіх (і ня толькі) краінаў. Маўляў, так, недэмакратычны, але ж падтрыманы бальшынёю; хай зробіць пару жэстаў, і мы яго нарэшце прызнаем, каб менш праблемаў мець.
Людзі ў Беларусі ды за мяжой павінны ведаць, чаму ў Менску пратэставалі, чаму ня вытрымалі нэрвы ў валадара. Ня менш важна за збор фактаў фальсыфікацыі ведаць максымальна блізкія да рэальнасьці вынікі галасаваньня. Участкаў, дзе ўдалося іх здабыць, няшмат, але ёсьць. Там, дзе назіральнікі маглі бачыць падлік з асноўнае (у дзень галасаваньня) скрыні.
На ўчастку № 8 Партызанскага раёну нас было спачатку двое, а 19 сьнежня чацьвёра аўтэнтычных назіральнікаў. Трое ў рамках ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары" (Вольга Мазурава, Зьміцер Бартосік і я), адзін ад РЗС (Мікалай Раманюк). Трэба сказаць, нам удалося нямала.
Гэты ўчастак, дзе я быў усе шэсьць дзён, - у цэнтры Менску. Вуліцы Захарава, Першамайская, Бядулі, Бранявы завулак. Дамы-"сталінкі", жыве шмат людзей шаноўнага ўзросту (пераважна бабулі; дзяды паўміралі – мужчыны маюць карацейшы век). Думаю, дэмаграфічная сытуацыя прыцьміла пільнасьць уладаў; яны былі перакананыя, што і без радыкальных захадаў будзе як трэба.
Уся камісія з інструмэнтальнага заводу. У адной з жанчынаў мы спыталіся пра сацыяльна-спартыўную партыю, якая яе накіравала ў камісію. Бедная: яна пачула пра існаваньне такой партыі ўпершыню.
Калі ў першы дзень на ўчастку неадлучна знаходзіўся лейтэнант міліцыі, то пасьля нашых скаргаў надалей ён быў у памяшканьні толькі ў абедны і начны перапынкі (тут нічога нельга было зрабіць; гарадзкая камісія 22 сьнежня адкінула маю скаргу). Мы лічылі яўку, фатаграфавалі скрыню. Хаця гэтае здыманьне дало няшмат. Па-першае, у пакоі падчас перапынкаў былі намесьніца старшыні й сакратар камісіі, чые подпісы стаялі на кавалку паперы, налепленым на шчыліну звычайным клейным алоўкам. А па-другое, у сам дзень галасаваньня высьветлілася, што накрыўку можна падняць ня менш як на сантымэтар, не парушаючы пячатак і заклеек.
Відавочна, зьвесткі з датэрміновага галасаваньня да аб'ектыўнай карціны ня маюць дачыненьня. Нам кажуць: маўляў, апанэнты ўлады заклікалі ісьці галасаваць толькі 19-га, таму розьніца сымпатыяў у датэрміновай і асноўнай скрыні – натуральная. Але пагадзіцца з гэтым можна, толькі маючы гарантыі захаванасьці скрыні. Іх няма.
Не заглыбляюся ў дэталі падзеяў 19-га на ўчастку падчас галасаваньня. Былі і ўпісы выбарнікаў паводле тэлефоннага званка, і "назіральніца ад саюзу жанчын", а папраўдзе наглядчыца ад раённай адміністрацыі. Галоўнае – мы чацьвёра змаглі стаяць каля стала й сачыць за пальцамі сяброў камісіі. М.Раманюк нават здолеў сфатаграфаваць пісаны алоўкам "прамежкавы пратакол". Адрозьненьні ў падліку іхным і нашым ёсьць, але нязначныя – на 3-5 галасоў. Вось вынікі кантраляванага падліку бюлетэняў з асноўнай скрыні (зьвесткі пра Вуса, Цярэшчанку й супраць усіх – толькі паводле зводнага пратаколу; мы не ўпільнавалі).
Участак № 8 Партызанскага р-ну, галасаваньне ў дзень выбараў
Кастусёў |
4 |
0,55% |
Лукашэнка |
243 |
33,20% |
Міхалевіч |
3 |
0,41% |
Някляеў |
84 |
11,48% |
Раманчук |
79 |
10,79% |
Рымашэўскі |
15 |
2,05% |
Саньнікаў |
198 |
27,05% |
Статкевіч |
19 |
2,60% |
Вус |
6 |
0,82% |
Цярэшчанка |
12 |
1,64% |
Супраць усіх |
63 |
8,61% |
Несапраўдныя бюлетэні |
6 |
0,82% |
РАЗАМ |
732 |
1 |
Падлік яўкі ў асноўны дзень, зроблены назіральнікамі, даў на 20 чалавек менш, але на фоне разьбежак у сотні на іншых участках гэта ня так істотна.
Атрымаўшы пры сьведках такія вынікі, старшыня Н.Раткевіч адмовілася іх агучваць і надалей разам з сакратаром М.Шчурок моўчкі нешта пералічвала за асобным сталом. Але выніковы пратакол (падсумаваньне вынікаў папярэдняга, вынаснога і асноўнага галасаваньня) таксама паказальны:
Участак № 8 Партызанскага р-ну, агульныя вынікі
Кастусёў |
4 |
0,45% |
Лукашэнка |
373 |
41,63% |
Міхалевіч |
6 |
0,67% |
Някляеў |
86 |
9,60% |
Раманчук |
83 |
9,26% |
Рымашэўскі |
15 |
1,67% |
Саньнікаў |
207 |
23,10% |
Статкевіч |
20 |
2,23% |
Вус |
7 |
0,78% |
Цярэшчанка |
15 |
1,67% |
Супраць усіх |
72 |
8,04% |
Несапраўдныя бюлетэні |
8 |
0,89% |
РАЗАМ |
896 |
100,00% |
Агульная колькасьць выбарнікаў |
1408 |
|
Як бачым, агульная яўка 63,64%. Датэрмінова прыйшлі 132 чалавекі (9,38%) – рэальная лічба, мы яе пацьвярджаем сваім пагалоўным падлікам. Дзе не было студэнцкіх ці рабочых інтэрнатаў, міліцэйскіх і вайсковых установаў, бяз масавага загону, г.зн. дабраахвотная, калі людзі самі прыйшлі, папярэдняя яўка не перавышала 10%. Гэта з папраўкай на супрацоўнікаў бюджэтных установаў, ад якіх патрабавалі прагаласаваць па месцы жыхарства датэрмінова.
Вёска Цна шэсьць год таму стала часткаю гораду і не пасьпела мэнтальна ўрбанізавацца; я гэта ведаю, бо ня раз балятаваўся ад той акругі. Назірала на 1-м Савецкім участку юрыстка Тамара Сяргей, тая самая, што падтрымлівае ініцыятыву «Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Назірала пільна. Зьвесткі з самога дня галасаваньня блізкія да рэальнасьці. Агульны вынік розьніцца зразумела чаму: сярод іншага, зафіксаваны вынас скрыні да тых, хто пра гэта не прасіў.
Участак № 1 Савецкага р-ну
|
Асноўнае галасаваньне |
Агульны вынік |
||
Кастусёў |
1 |
0,20% |
3 |
0,49% |
Лукашэнка |
223 |
45,42% |
326 |
52,92% |
Міхалевіч |
8 |
1,63% |
8 |
1,30% |
Някляеў |
42 |
8,55% |
46 |
7,47% |
Раманчук |
34 |
6,92% |
34 |
5,52% |
Рымашэўскі |
11 |
2,24% |
11 |
1,79% |
Саньнікаў |
110 |
22,40% |
120 |
19,48% |
Статкевіч |
11 |
2,24% |
12 |
1,95% |
Ус |
4 |
0,81% |
5 |
0,81% |
Цярэшчанка |
7 |
1,43% |
7 |
1,14% |
Супраць усіх |
33 |
6,72% |
36 |
5,84% |
Несапраўдныя бюлетэні |
7 |
1,43% |
8 |
1,30% |
РАЗАМ |
491 |
|
616 |
|
Гэты ўчастак месьціцца ў гімназіі № 6. Адзіны ўчастак на былой маёй акрузе мясцовых выбараў увесну, дзе асобна й сумленна палічылі ў дзень галасаваньня. Тут палова жыхароў – прыватны сэктар, палова – мікрараён. Назіралі ў дзень выбараў двое, праўда, за 5 мэтраў, але з аптычнымі прыладамі.
Участак № 27 Савецкага р-ну
|
Асноўнае галасаваньне |
Агульны вынік |
||
Кастусёў |
9 |
0,92% |
9 |
0,78% |
Лукашэнка |
369 |
37,85% |
520 |
44,98% |
Міхалевіч |
15 |
1,54% |
17 |
1,47% |
Някляеў |
103 |
10,56% |
104 |
9,00% |
Раманчук |
96 |
9,85% |
100 |
8,65% |
Рымашэўскі |
20 |
2,05% |
22 |
1,90% |
Саньнікаў |
204 |
20,92% |
210 |
18,17% |
Статкевіч |
47 |
4,82% |
49 |
4,24% |
Ус |
2 |
0,21% |
4 |
0,35% |
Цярэшчанка |
16 |
1,64% |
17 |
1,47% |
Супраць усіх |
81 |
8,31% |
91 |
7,87% |
Несапраўдныя бюлетэні |
13 |
1,33% |
13 |
1,12% |
РАЗАМ |
975 |
|
1156 |
|
Маніторынг участку № 6 Партызанскага раёну забясьпечвалі ажно 7 незалежных ад улады назіральнікаў. Там у дзень асноўнага галасаваньня з 820 бюлетэняў 314 (36,01%) было палічана за Лукашэнку, 179 (20,53%) за Саньнікава, 124 (14,22%) за Раманчука, 120 (13,76%) за Някляева, 61 (7%) супраць усіх. У падсумоўчым пратаколе за Лукашэнку ўжо 42,97%.
На ўчастку № 9 Першамайскага раёну (СШ № 73) было двое назіральнікаў – немаладога ўжо ўзросту, якіх не падпускалі бліжэй за 3 мэтры да стала, але мусілі зважаць на іх.
Участак № 9 Першамайскага р-ну, галасаваньне ў дзень выбараў
Кастусёў |
14 |
1,20% |
Лукашэнка |
474 |
40,62% |
Міхалевіч |
12 |
1,03% |
Някляеў |
129 |
11,05% |
Раманчук |
130 |
11,14% |
Рымашэўскі |
31 |
2,66% |
Саньнікаў |
228 |
19,54% |
Статкевіч |
27 |
2,31% |
Вус |
5 |
0,43% |
Цярэшчанка |
14 |
1,20% |
Супраць усіх |
98 |
8,40% |
Несапраўдныя бюлетэні |
1 |
0,09% |
РАЗАМ |
1163 |
99,66% |
(4 бюлетэні, паводле старшыні камісіі, зьнесьлі.)
Урэшце, 49-ты ўчастак Ленінскага р-ну, 4-я школа (якую я калісьці заканчваў). Тут назіральніку ўдалося зьняць працэс на відэа й вывесіць у інтэрнэце. У дзень галасаваньня Лукашэнку налічана 32,31%, паводле падсумоўчага пратаколу 39,29%.
Такім чынам, участкі разьмешчаныя ў розных сацыяльна-дэмаграфічных зонах: нядаўняя вёска (Савецкі №1), мікрараён і гарадзкі прыватны сэктар (Савецкі № 27), пэнсіянэры й рабочыя інтэрнаты (Партызанскі № 6), стары цэнтар (Партызанскі № 8), новы цэнтар і завод Кірава (Ленінскі № 49). Але вынікі блізкага да рэальнага падліку вельмі падобныя. Ад менскіх назіральнікаў паступаюць новыя вынікі, набліжаныя да вышэйпрыведзеных.
Як бачым, Лукашэнка мае ад 32 да 45 адсоткаў, далей ідзе Саньнікаў (20-27%), потым Някляеў ці Раманчук. Супраць усіх – 7-8%.
Гэтыя лічбы радыкальна, у разы і на парадкі, адрозьніваюцца ад афіцыйных папярэдніх вынікаў па Менску з сайту ЦВК, дзе Лукашэнка мае 67,64%, Кастусёў 3,49% Міхалевіч 1,43%, Някляеў 3,13%, Раманчук 3,34%, Рымашэўскі 1,35%, Саньнікаў 3,38%, Статкевіч 1,69%, Вус 1,85%, Цярэшчанка 0,61%, супраць усіх 11,12%.
Менск – гэта 17,13% ад колькасьці выбарнікаў Беларусі, і прыведзеных лічбаў дастаткова, каб паказаць, што афіцыйнае падсумаваньне ў цэлым па краіне не адпавядае рэальнаму галасаваньню. Аднак вельмі важна далучыць да аналізу блізкія да праўды лічбы зь іншых рэгіёнах. Калі хто мае – публікуйце ўсімі спосабамі!
І апошняе. Зусім ня час узьнімаць палеміку, і таму скажу каротка: быў бы адзіны кандыдат – галасы пратэсту аб'ядналіся б, і невядома яшчэ, як павялі б сябе прынамсі некаторыя камісіі. Але абмяркуем гэта потым.