У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач
https://spring96.org./be/news/40139
2010
2010-12-25T14:37:07+0200
2010-12-25T14:37:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kapucki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ператрус у кватэры і офісе праваабаронцы з Маладэчна Алеся Капуцкага, санкцыянаваны намеснікам пракурора г. Мінска, праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.293 КК РБ. Як вынікала з пастановы на правядзенне следчых мерапрыемстваў, у гэтым памяшканнях могуць знаходзіцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для крымінальнай справы.
У выніку ператрусу канфіскаваныя два сістэмныя блокі, фотаздымач і 5 друкаваных асобнікаў незалежных выданняў, сярод якіх часопіс Асамблеі НДА.