viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-12-28T15:08:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Выпуск праграмы “Людзьмі звацца!” ад 28 снежня цалкам прысвечаны паслявыбарчым падзеям у Беларусі. 

Рубрыка “Хроніка пераследу” гэтым разам складаецца з дзвюх частак. У першай прадстаўлены агляд апошніх падзеяў, датычных крымінальных справаў, узбуджаных напярэдадні і пасля правядзення акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У працяг – інфармацыя пра адміністратыўны пераслед і працу праваабаронцаў, якія пільна адсочваюць судовыя працэсы над сотнямі затрыманых удзельнікаў мірных акцыяў.

У рубрыцы “Час выбару” – падвядзенне вынікаў маніторынгу ў межах грамадскай ініцыятывы “Праваабаронцы за свабодныя выбары” разам з удзельнікамі незалежнага назірання.

Госць праграмы – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. У інтэрв’ю праваабаронца разважае аб тым, які працяг могуць атрымаць трагічныя падзеі 19 снежня як унутры беларускага грамадства, так і ў міжнародных стасунках.

У музычных паўзах – кампазіцыі “Крамы”, Vinsenta, “Індры”, NRM ды Лявона Вольскага.   

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства