У КДБ апытаны гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч
https://spring96.org./be/news/40243
2010
2010-12-28T16:50:05+0200
2010-12-28T16:50:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сення, 28 снежня, гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч быў апытаны ў мясцовым упраўленні КДБ на прадмет яго прысутнасці на плошчы ў Мінску 19 снежня.
Супрацоўнікаў ведамства цікавіла, як ён патрапіў у Мінск, што там бачыў і чуў. Уладзімір Хільмановіч сказаў, што быў сведкам мірнай акцыі грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія чакалі вынікаў першага туру выбараў прэзідэнта, а жорсткі разгон прысутных людзей стаў для яго незразумелай нечаканасцю.