ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ
27 студзеня ў 12:00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці 78а, к. 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная месяцу працы Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:
Вікторыя Громава - Прадстаўнік Місіі ў Рэспубліцы Беларусь, сябра кардынацыйнага савета Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху;
Мікаэл Даніэлян - Эксперт Місіі па правах чалавека, Старшыня Хельсінкскай Асацыяцыі Арменіі.
На прэс-канферэнцыі таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі Алесь Бяляцкі - Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Жана Літвіна - Старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” і іншыя.
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Прэс-рэліз
“Беларусь сёння - тэст на спеласць грамадзянскай супольнасці”
Міжнародная назіральная місія падвядзе вынікі першага месяца працы
Місія створана як водгук грамадзянскай супольнасці прасторы АБСЕ на шматлікія факты парушэння правоў чалавека, а таксама ціску на праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў Рэспублікі Беларусь пасля 19 снежня 2010 года.
Місія была сфармавана Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (http://hrwatch-by.org)
За час працы місіі ў яе складзе пабывалі 13 праваабаронцаў з Украіны, Расіі, Грузіі і Арменіі. Міжнародная назіральная Місія супрацоўнічае з праваабарончымі арганізацыямі Беларусі. У перыяд з 27.12.2010 па 27.01.2011 Міжнародная назіральная місія забяспечвала: прамое рэагаванне на пагрозы праваабаронцам, журналістам і грамадзянскім актывістам. Былі падрыхтаваны аналітычныя агляды па пытаннях становішча праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. Таксама рыхтуюцца аналітычныя агляды па пытаннях права на справядлівы судовы разгляд і права на свабоднае перамяшчэнне. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праблемы, звязаныя са становішчам праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў нязменна даводзяцца да ведама прадстаўнікоў ААН, дэпутатаў Еўрапейскага Парламента, прадстаўнікоў Савета Еўропы і АБСЕ.
Прадстаўнікі камітэта міжнароднага кантролю і Міжнароднай назіральнай місіі лічаць сённяшняю сітуацыю ў Беларусі выклікам для ўсёй грамадзянскай супольнасці і пагрозай для перспектыў развіцця Новых Незалежных Дзяржаў. Сёння механізм міжнароднай салідарнасці праваабаронцаў, які выявіўся ў Беларусі, можа стаць адказам на балючыя пытанні многіх частак нашага рэгіёна, дзе парушэнні правоў чалавека не ўдалося не толькі прадухіліць, але нават глыбока і сістэмна ацаніць, дзе тыя хто, абараняе іншых, часта аказваліся неабароненымі самі.
27 студзеня падобныя мерапрыемствы, прысвечаныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і дзейнасці Міжнароднай назіральнай місіі, пройдуць ва Украіне (Кіеў), Францыі (Страсбург), Швейцарыі (Жэнева) Расіі (Масква).
Кантакты:
+375 33 636 05 00 \ +375 33 340 67 72
int.observation.mission@gmail.com
byc@hrgroups.org
27 студзеня 2011 г.