Назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі пераследуюць дагэтуль
Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ад БХК з Глыбокага Кастуся Шыталя не пакідае ў спакоі мясцовая міліцыя.
28 студзеня яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон мясцовы ўчастковы Альхімёнак, які хацеў пагутарыць з актывістам наконт ягонага назіраньня пад час прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым ён паведаміў, што у міліцыю прыйшла некая “папера на яго”.
Затым супрацоўнікі міліцыі наведалі ягоную маці, якую спрабавалі распытаць пра удзел сына ў кампаніі па назіраньню за выбарамі. Наступнага разу міліцыянты спрабавалі ўручыць маці позву на допыт сына, аднак яна адмовілася яе прымаць, паколькі Кастусь дома не пражывае. Супрацоўнікі міліцыі тэлефанавалі нават у Браслаў, дзе ён браў удзел у рэлігійнай імпрэзе, спрабуючы такім чынам знайсьці актывіста.
Сам Кастусь Шыталь лічыць, што яго пераследуюць за тое, што ў день выбараў ён зафіксаваў факты парушэньня выбарчага заканадаўства на Глыбоцкім выбарчым участку №2, якія затым сталі вядомыя грамдадству праз незалежныя СМІ.