Кадэбісты шчыруюць у Мазыры
https://spring96.org./be/news/41272
2011
2011-02-14T15:06:18+0200
2011-02-14T15:06:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/cieliapun.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У пятніцу, 11 лютага, у Мазыры выклікалі на допыт у гораддзел УКДБ па Гомельскай вобласці Алеся Кавальчука – давераную асобу Віталя Рымашэўскага.
У панядзелак, 14 лютага, на допыце па выкліку органаў дзяржбяспекі пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас выбараў быў кіраўніком штабу Андрэя Саннікава ў Мазыры.
Акрамя таго, позва прыйшла грамадскаму актывісту і правабаронцу Уладзіміру Целяпуну. Позва падпісана супрацоўнікам КДБ Прыходзькам В.В. Аднак допыт У.Целяпуна, відаць, будзе адкладзены, бо ён зараз знаходзіцца на лячэнні ў больніцы.
Усе трое мазырчан праходзяць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у якасці сведак.