viasna on patreon

З «Аўтарадыё» знятыя абвінавачванні ў экстрэмізме

2011 2011-03-09T17:15:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такое рашэнне вынес 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі.

Таксама Міністэрства інфармацыі павінна выплаціць «Аўтарадыё» 700 тыс. рублёў кампенсацыі.

Нагадаем, што 12 студзеня вяшчанне «Аўтарадыё» было прыпынена пасля спынення дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забарону на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў.

Прадпісанне вынеслі на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Праляскоўскага.

Камісія палічыла, што ў эфіры «Аўтарадыё» распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Падставай для закрыцця ФМ-станцыі стала фраза «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы», якая ўтрымлівалася ў агітацыйным роліку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Бакі спрачаліся, ці з’яўляецца гэта фраза заклікам прыйсьці на канкрэтную плошчу ў пэўны час, і ці можа быць яна ў пэўным кантэксьце заклікам для экстрэмісцкай дзейнасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства