viasna on patreon

Міжнародная назіральная місія занепакоена апошнімі падзеямі ў Беларусі (+ тэкст заявы)

2011 2011-03-16T15:02:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

16 сакавіка Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распаўсюдзіла заяву “Пра сітуацыю з забеспячэннем фундаментальных правоў чалавека ў перыяд правядзення крымінальных судовых працэсаў па справах удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 году”.

Місія выказвае занепакоенасць з нагоды шэрагу апошніх падзеяў у Беларусі, сярод якіх – пазбаўленне магчымасці прафесійнай дзейнасці адвакатаў, якія абаранялі абвінавачаных па крымінальных справах па падзеях 19 снежня, і інфармацыя пра катаванні і жорсткае абыходжанне з абвінавачанымі ў СІЗА.

Асобную увагу Місія надае і неапраўданаму пераследу праваабарончых арганізацый і іх прадстаўнікоў – у сувязі з папярэджаннем Генпракуратуры на адрас кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага  і папярэджання Мінюста на адрас Беларускага Хельсінкскага Камітэта. У сувязі з гэтым Місія рэкамендуе беларускім уладам “у поўнай меры забяспечыць захаванне міжнародных стандартаў свабоды асацыяцыяў і дзейнасці праваабаронцаў, у тым ліку адмяніць неадпаведную агульнапрынятым нормам крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных грамадскіх арганізацый (арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)”.  

 У заяве Місія выказвае спадзяванне на тое, што “Рэспубліка Беларусь гатова прадэманстраваць сусветнай супольнасці сваю прыхільнасць агульнапрынятым нормам і няўхільнае выкананне сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках ратыфікаваных міжнародных пагадненняў, гарантуючы правядзенне судовых працэсаў над удзельнікамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году, у строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі захавання права на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыўшы магчымасць правядзення грамадскага маніторынгу названых судовых пасяджэнняў”.

Міжнародная назіральная місія створана прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці. Падкрэслівае, што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці і заклікае ўлады Беларусі следаваць узятым на сябе міжнародным абавязальніцтвам у сферы правоў чалавека, а дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, прытрымліваючыся прынцыпаў АБСЕ, - кантраляваць выкананне гэтых абавязацельстваў.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства