Прадстаўнікі Беларусі адмовіліся ад дыялогу ў Савеце па правах чалавека ААН
14 сакавіка, у
панядзелак, на 16-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіць зараз
у Палацы Нацый у Жэневе (Швейцарыя), прадстаўнік дэлегацыі Літвы агучыў
сумесную заяву 45 дзяржаў па сітуацыі ў Беларусі. Яго падпісалі ўсе члены ЕС і
краіны-кандыдаты, Нарвегія, Швейцарыя, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя,
Японія, Ізраіль і Замбія, а таксама далучыўся Габон.
У заяве, адрасаванай беларускім
уладам, і ў першую чаргу Прэзідэнту Лукашэнку, дзяржавы выказваюць сваю
занепакоенасць парушэннямі правоў чалавека пасля 19 снежня 2010 года, якія
выявіліся ў ўжыванні гвалту да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, у
арыштах і вынясенні прысудаў палітычным апанентам. Аўтары заявы таксама выказваюць
асаблівую заклапочанасць паведамленнямі аб запалохваньні адвакатаў, якія
аказваюць юрыдычную дапамогу адвольна затрыманым, а таксама аб прымяненні да
арыштаваных катаванняў.
Заява заклікае улады Рэспублікі
Беларусь неадкладна і без якіх бы то ні было ўмоваў вызваліць і рэабілітаваць
усіх затрыманых па палітычных падставах пасля выбараў 19 снежня 2010 года,
выконваць правы чалавека арыштаваных і іх сем'яў, у першую чаргу права на
абарону ў судзе. Акрамя таго, аўтары заявы
настойліва рэкамендуюць спыніць перасьлед незалежных СМІ, грамадзянскіх
актывістаў і праваабаронцаў, а таксама паважаць права на свабоду сходаў,
асацыяцый і свабоду выказвання меркавання.
Уладам Рэспублікі Беларусь
таксама прапануецца ў поўнай меры супрацоўнічаць з Офісам Вярхоўнага камісара
ААН і механізмамі Савета ААН па правах чалавека, а таксама перагледзець рашэнне
аб закрыцці офіса АБСЕ і супрацоўнічаць з яго Бюро па дэмакратычных інстытутах
і правах чалавека (БДІПЧ) для забеспячэння выканання абавязацельстваў дзяржавы
ў сферы
«чалавечага вымярэння».
45 дзяржаў таксама нагадалі
прадстаўнікам Беларусі аб накіраванай ім 18 лютага прапанове арганізаваць
брыфінг ў Савеце па правах чалавека па сітуацыі ў краіне і выказалі надзею на
станоўчы адказ.
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь
у сваім зваротным выступе заявілі: «Мы не лічым неабходным каментаваць змешчаныя ў гэтым выступе галаслоўныя абвінавачванні». Беларускі бок расцаніў
сумесную заяву як «дезавуяванне раней накіраванага нам запрашэння да ўдзелу ў
брыфінгу» і пацверджанне таго, што ініцыятыва аб брыфінгу "першапачаткова
не мела нічога агульнага з дыялогам, на аснове якога павінны разглядацца
пытанні правоў чалавека». Аўтараў заявы таксама
абвінавацілі ў палітыцы «падвойных стандартаў», паколькі і ў тых краінах, ад
імя якіх яно было зроблена, «знойдзецца нямала актуальных у тым кантэксце
праблем у сферы правоў чалавека».
У адказе прадстаўнікі Беларусі
зноў паўтарылі пазіцыю, што акцыя пратэста 19 снежня не зьяўлялася мірным
сходам, а суправаджалася гвалтам і беспарадкамі, у сувязі з чым ўлады краіны
лічаць «наступ прававых наступстваў» заканамерным.
Сумеснае заяву ў цэлым было
названа «неабгрунтаваным і палітычна матываваным", што, на думку
беларускага боку, супярэчыць прынцыпам, на якіх павінна будавацца праца Савета.
Нагадаем, што раней, 3 і 4
сакавіка, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый
правялі ў Жэневе шэраг сустрэч і мерапрыемстваў у рамках 16-й сесіі Савета з
мэтай дамагчыся ад яго прыняцця рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі
( http://www.hrwatch-by.org/pravozashchitniki-pytayutsya-dobitsya-reaktsii-soveta-oon-po-pravam-cheloveka-na-situatsiyu-v-belaru ).
На жаль, праект рэзалюцыі па
Беларусі так і не быў унесены на разгляд Савета да крайняга тэрміну - 17
сакавіка, і зробленая ў панядзелак сумесная заява, падобна, так і застанецца
адзінай афіцыйнай рэакцыяй на сітуацыю ў краіне ў рамках гэтага міжнароднага
органа.
Дадатковая інфармацыя:
Відэазапіс выступу прадстаўніка
Літвы ад імя групы дзяржаў:
http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-eng.rm?start=00:06:21&end=00:11:18
Афіцыйны адказ беларуcской
дэлегацыі:
http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-eng.rm?start=00:40:26&end=00:42:52 (на англ. яз.)
http://webcast.un.org/ramgen/ondemand/conferences/unhrc/sixteenth/hrc110314pm4-orig.rm?start=00:40:26&end=00:42:52 (на
рус. яз.)
Міжнародная назіральная місія
Камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі